wd wp Пошук:

Генадзь Лаўрэнцьевіч Жарын

Генадзь Лаўрэнцьевіч Жа́рын (7 чэрвеня 1946, Гомель — 2014) — беларускі жывапісец.

Біяграфія

Меў брата Анатоля (нар. 1950). У дзяцінстве быў астматыкам[1].

Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1974 годзе[2], вучыўся ў Г. Вашчанкі. Удзельнік мастацкіх выставак з 1976 года[3].

Сябра БСМ з 1978 года.

Творчасць

Керамічная кафля на станцыі метро «Плошча Якуба Коласа»

Працуе пераважна ў манументальным жывапісе: вітражы «Пераўтварэнне энергіі» (1976, з В. Даўгала) у чытальнай зале Дома культуры г. Новалукомль (Віцебская вобласць), «Хлеб Радзімы» (1982, з Ю. Багушэвічам) у фае Дома культуры саўгаса «Рагінь» (Гомельская вобласць), размалёўкі ў тэхніцы энкаўстыкі («Партызаны Міншчыны», «Адроджаны Мінск», «Падполле Мінска», «Свята Перамогі»[3]) і плафон «Мінск — горад-герой» (1979—1982, з Ю. Багушэвічам) у холе канферэнц-залы былога Мінскага гаркама КПБ[2], афармленне станцыі метро «Плошча Якуба Коласа» (1984, з Ю. Багушэвічам)[1].

Аўтар станковых работ «Габеленшчыцы» (1979)[2], «Вечар у вёсцы» (1980)[3], «Слова пра родную зямлю» (1982) і інш[2].

Разам з маладымі мастакамі Юрыем Багушэвічам і Уладзімірам Крываблоцкім дапамагаў Аляксандру Кішчанку ў працы над мазаікамі ў мікрараёне «Усход»[1].

Працы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондах Беларускага саюза мастакоў.

Сям’я

11-гадовы сын трагічна загінуў пад коламі трамвая[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Геннадий Жарин, автор достопримечательностей
  2. 1 2 3 4 БелЭн, 1998
  3. 1 2 3 ЭЛМБ, 1985

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Памерлі ў 2014 годзе
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гомелі
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1946 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў