wd wp Пошук:

Юрый Барысавіч Багушэвіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Багушэвіч. Юрый Барысавіч Багушэвіч (23 красавіка 1946, Глыбокае, Глыбоцкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі мастак. Член Беларускага саюза мастакоў з 1978 года.

Біяграфія

Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1966), Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1973). Вучыўся ў Г. Вашчанкі. Удзельнік мастацкіх выставак. З 1967 года працуе ў манументальна-дэкаратыўным, а таксама ў станковым жывапісе.

Жыве ў Мінску.

Творчасць

Асноўныя творы: роспіс «Песня аб Беларусі» ў Палацы культуры тарфянікаў г. п. Праўдзінскі Мінскай вобласці; мастацкае афармленне станцыі метро «Плошча Я. Коласа» ў Мінску; мазаікі «Зямля, абпаленая вайной», «Зямля адроджаная», «Асветнікі» на Брэсцкім электрамеханічным заводзе, «Салют» на фасадзе кінатэатра «Салют» у Мінску, размалёўка «Мінск — горад-герой» у былым будынку Мінскага гаркама КПБ (усё ў сааўт.); карціны «Жніво», «Цёплая ноч», «Юнацтва нашых бацькоў».

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Глыбокім
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1946 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы