wd wp Пошук:

Генадзь Васілевіч Буралкін

Гена́дзь Васілевіч Бура́лкін (12 лютага 1942, Ленінагорск, Казахская ССР) — беларускі скульптар.

Біяграфія

У 1976 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут[1]. У 19761990 гадах скульптар Гродзенскага мастацкага камбіната[2]. З 1976 удзельнічае рэспубліканскіх і міжнародных выстаўках. З 1980 — член Беларускага саюза мастакоў[1], у 19902001 гадах — яго старшыня[2]. Жыве і працуе ў Мінску[1]

Творчасць

Помнік у гонар 850-годдзя Гродна
Помнік шахцёрам-першапраходцам

Працуе ў вобласці станковай і манументальнай скульптуры[1]. Асноўныя тэмы ўзятыя з народнага жыцця, знітаваныя з памяццю гісторыі, нацыянальнымі паданнямі[3]. Яго творы адрозніваюцца манументальнасцю, арганічным спалучэннем абагульненых і рэалістычных дэталяў, вытанчанасцю формаў, глыбокім філасофскім асэнсаваннем гістарычных падзей[3][2]. Аўтар манумента шахцёрскай славы ў Салігорску (1976), мемарыяльны знак у гонар 850-годдзя Гродна (1978), мемарыяльных помніка «Георгій Пераможца» ў Бабруйску (1999), мемарыял ахвярам трагедыі на Нямізе ў Мінску (1999, у сааўтарстве з архітэктарамі Аляксандрам Чадовічам, Святланай Барысовіч, Людмілай Жлоба)[4][5], ансамбля воінам-пагранічнікам у Гродне (2004). Выканаў скульптуры серыі «Скачок» (19982000), «Жыцень» (2000), «Берагіня» (20012002), «Абліччы камянёў» (2002), «Лель» (2003), станковыя кампазіцыі «Песня пратэсту» (1977), «Вясна Перамогі» (1978), «Уз’яднанне Усходняй і Заходняй Беларусі» (1979), «Яблынька» (1981), шэраг жаночых партрэтаў (1980-я г.), «Памяці В. Хары» (1987), «Музыка» (1990), «Двое», «Сын зямлі» (абодва 1991), «Лясное возера» (1992), «Кастусь Каліноўскі», «Белая Ганча», «Сумненне» (усе 1993), «Вяртанне белага анёла», «Сымон-музыка», «Адам і Ева» (усе 1994), «Скок» (1995), серыя «Прысвячэнне П. Пікаса» (1996) і інш., графічныя серыі «Славянскія матывы», «Ноч на Івана Кулалу», «Раніца» (усё 1995), «Усяночная» (2002) і інш. Афармленне інтэр’ераў драматычнага тэатра (у сааўтарстве) і Дома грамадзянскіх абрадаў у Гродне (1970-я гг.)[3][2].

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (Мінск), Мастацкім музеі імя П. Масленікава (Магілёў), Мастацкім музеі г. Флагштафа ў штаце Паўночная Караліна (ЗША) і інш., у прыватных калекцыях у Беларусі і па-за яе межамі[1].

Узнагароды і званні

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 18 мая в Национальном художественном музее открылась выставка скульптур, которые можно трогать.(недаступная спасылка)
  2. 1 2 3 4 Буралкин Геннадий Васильевич // Республика Беларусь: Энциклопедия в 6 т.Т. 1. / редкол. Г. П. Пашков и др. — Минск: БелЭн, 2005. — 1038 с. ISBN 985-11-0342-X
  3. 1 2 3 Буралкін Генадзь Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Беларусы — Варанец. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3), ISBN 985-11-0035-8.
  4. Итоги ХІІ Республиканского смотра-конкурса
  5. Открытие мемориала жертвам трагедии на Немиге(руск.) . БДГ Деловая Газета (30 мая 2002). Архівавана з першакрыніцы 11.3.2016.
  6. Архіўная копія(нявызн.) (недаступная спасылка). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (20 чэрвеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2017. Праверана 22 чэрвеня 2017.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Усходне-Казахстанскай вобласці
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Скульптары Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 лютага
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1942 годзе
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў