wd wp Пошук:

Гаўрыіл Васільевіч Ксенафонтаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ксенафонтаў.

Гаўрыіл Васільевіч Ксенафонтаў (04 (16) студзеня 1888, Ціыт Арыі, 4-ы Мальжагарскі наслег, Заходне-Кангаласкі ўлус, Якуцкая вобласць — 28 жніўня 1938, Расстрэльны палігон «Камунарка») — даследчык гісторыі, этнаграфіі і фальклору якутаў, а таксама эвенкаў і бурат.

Біяграфія

Нарадзіўся 4 (16) студзеня 1888 года ва ўрочышчы Ціыт Арыі 4-га Мальжагарскага наслега Заходне-Кангаласкага ўлуса Якуціі. Сын кіраўніка факторыі. У 1907 годзе скончыў Якуцкае рэальнае вучылішча. Адукацыю атрымаў на юрыдычным факультэце Томскага ўніверсітэта, які скончыў у 1912 годзе. C 1913 па 1917 год працаваў прысяжным павераным у Якуцку. Абраны дэпутатам Устаноўчага сходу ад Якуцкай выбарчай акругі па спісе № 1 (якуцкі працоўны саюз федэралістаў). Чалец абласнога Камітэта грамадскай бяспекі, абласной земскай управы.

1920—1923 гг. — супрацоўнік Іркуцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, першыя часы яго працай кіраваў Б. Э. Петры. Збіраючы матэрыялы для сваіх даследаванняў, ён распачаў шэраг экспедыцый:

Сабраны ў экспедыцыях матэрыял паслужыў грунтам для шэрага прац па фальклоры, этнаграфіі і гісторыі. Асноўнай ідэяй Ксенафонтава было перакананне ў тым, што народная памяць у выглядзе вусных паданняў захоўвае звесткі пра рэальныя гістарычныя падзеі і, такім чынам, можна спрабаваць аднавіць гэту гісторыю шляхам стараннага супастаўляльнага аналізу запісаў вусных паданняў. Часткова гэта даводзіцца тым, што параўнальна нядаўнія паданні знаходзяць сваё пацверджанне ў расійскіх пісьмовых крыніцах.

З 1928 года жыл у Іркуцку. У 1930-я гады працаваў навуковым супрацоўнікам НДІ мовы і культуры пры СНК Якуцкай АССР. Даследнік падрыхтаваў дзве вялікія працы: «Эллэйада» і «Ураангхай-сахалар». «Эллэйада» — складанка вусных паданняў, прысвечаных легендарнаму першапродку і культурнаму герою якутаў Эллэю. Яе рукапіс быў выяўлены ў 1965 годзе П. Е. Яфрэмавым у архівах выдавецтва антырэлігійнай літаратуры і выдадзены ў 1977 годзе[2]. «Ураангхай-сахалар. Нарысы па старажытнай гісторыі якутаў» былі выдадзены ў 1937 годзе. У 1937 пераехаў у г. Дзмітраў, дзе сканчаў 2-і тым «Ураангхай-сахалар».

22 красавіка 1938 г. яго арыштавалі ў Маскве па «якуцкай справе» разам з П. А. Аюнскім. 28 жніўня 1938 года ВК ВС СССР прысуджаны да вышэйшай меры пакарання за шпіянаж і ў той жа дзень расстраляны. Месца пахавання — палігон НКУС «Камунарка». Рэабілітаваны ВК ВС СССР 22 жніўня 1957 г.

Апублікаваныя працы Г. В. Ксенафонтава

Працы пра Ксенафонтава

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France Gavriil Vasilʹevič Ksenofontov // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  2. Г. В. Ксенофонтов. «Эллэйада» Архівавана 17 лютага 2012.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Хангаласкім улусе
Катэгорыя·Памерлі 28 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Рэабілітаваныя ў СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1938 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Этнографы СССР
Катэгорыя·Расстраляныя і пахаваныя на палігоне «Камунарка»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Фалькларысты СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 студзеня
Катэгорыя·Выпускнікі Томскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1888 годзе
Катэгорыя·Гісторыкі СССР