wd wp Пошук:

Чона

Чо́на (руск.: Чо́на[2][3]) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Сібіры, у Іркуцкай вобласці і Рэспубліцы Саха (Якуція), правы прыток ракі Вілюй (басейн ракі Лена).

Даўжыня ракі 802 км. Плошча вадазбору 40 600 км². Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні складае 93,3[1] м³/с, аб’ём сцёку 2,945[1] км³/год. Басейн ракі знаходзіцца ў цэнтральнай частцы Сярэднесібірскага пласкагор’я. Упадае ў Вілюйскае вадасховішча. Жыўленне ракі снегавое і дажджавое. Замярзае ў кастрычніку, вызваляецца ад лёду ў маі.

У ракі больш за 70 прытокаў (буйнейшы — Вакунайка). Сярод прытокаў: Талінская, Куеркан, Саанарская, Хува, Інгяла, Душун, Марэкта, Талакан, Хатынган, Кутакта, Кутак, Угда, Душана, Давача (Давага), Даксама, Чургікта, Юкталі, Чабыда, Мархая, Кучаакы, Бэс-Юрэх і інш.[4]

Рака суднаходная на адлегласці 400 км ад вусця[4].

Зноскі

  1. 1 2 3 Иванов В. В. Чона // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)
  2. Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 2. — С. 643. — 768 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-044-4 (т. 2.). (руск.)
  3. Словарь названий гидрографических объектов России и других стран — членов СНГ / под ред. Г. И. Донидзе. — М.: Картгеоцентр — Геодезиздат, 1999. — С. 433. — Архівавана 6 сакавіка 2016. ISBN 5-86066-017-0. (руск.)
  4. 1 2 Река ЧОНА // Государственный водный реестр РФ (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Басейн Лены
Катэгорыя·Рэкі Іркуцкай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Рэкі Якуціі