wd wp Пошук:

Гаўрыіл Іванавіч Салаўёў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Салаўёў.

Гаўрыіл Іванавіч Салаўёў (23 сакавіка 1913, в. Алешуніна, цяпер Іванаўская вобласць8 мая 1982, Масква) — камандзір 3-га ўзвода 3-га эскадрону 60-га гвардзейскага кавалерыйскага палка 16-й гвардзейскай Чарнігаўскай кавалерыйскай дывізіі, сфарміраванай у снежні 1941 года ў горадзе Уфе як 112-я Башкірская кавалерыйская дывізія, 7-га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса 61-й арміі Цэнтральнага фронту. Гвардыі лейтэнант. Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія

Нарадзіўся 23 сакавіка 1913 года ў вёсцы Алешуніна[1] у сям’і селяніна. Рускі. Скончыў 4 класы сельскай школы. Працаваў вучнем сталяра, сталяром у Кінешме. У 1935-1937 гадах праходзіў тэрміновую службу ў Чырвонай Арміі, у 100-м кавалерыйскім палку 25-й кавалерыйскай дывізіі. Вярнуўшыся дадому, працаваў сталяром на фабрыцы № 2 у Кінешме.

У верасні 1941 года быў зноў прызваны ў армію і накіраваны ў кавалерыйскае вучылішча ў горад Чкалаў. Пасля расфарміравання вучылішча ў ліпені 1942 гады накіраваны на фронт. Скончыў курсы малодшых лейтэнантаў Заходняга фронту.

У дзеючай арміі з снежня 1942 года. Ваяваў на Сталінградскім, Цэнтральным і Беларускім франтах. Быў паранены. Увесь баявы шлях прайшоў у складзе 60-га гвардзейскага кавалерыйскага палка 16-й гвардзейскай кавалерыйскай дывізіі. Быў камандзірам узвода разведкі. Малодшы лейтэнант Салаўёў вызначыўся ў баях за вызваленне Левабярэжнай Украіны.

Узвод пад камандаваннем Салаўёва першым фарсіраваў раку Сноў і, захапіўшы плацдарм, сяло Клачкова, забяспечыў пераправу асноўных сіл і наступленне на Чарнігаў. На плацдарме на рацэ Дняпро Салаўёў зноў у першых шэрагах. Яго ўзвод адбіў 3 контратакі праціўніка, які імкнуўся знішчыць пераправу палка каля вёскі Галкі. Асабіста знішчыў некалькі дзесяткаў гітлераўцаў.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года за ўзорнае выкананне заданняў камандавання і праяўленыя мужнасць і гераізм у баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі гвардыі малодшаму лейтэнанту Салаўёву Гаўрылу Іванавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка»[2].

У верасні 1944 года быў накіраваны на вучобу на Чырванасцяжныя вышэйшыя афіцэрскія кавалерыйскія курсы ім. Будзёнага. Тут сустрэў дзень Перамогі. У студзені 1946 г. скончыў вучобу, службу праходзіў на пасадзе камандзіра мотастралковага ўзвода 99-га гвардзейскага мотастралковага палка. У кастрычніку 1946 года гвардыі лейтэнант Салаўёў звольнены ў запас.

Жыў у Маскве. Працаваў сталяром на прадпрыемствах Масквы і Маскоўскай вобласці. Памёр 8 мая 1982 года. Пахаваны на Кунцаўскіх могілках горада Масквы.

Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны 1-й ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі.

Памяць

У горадзе Заволжске Іванаўскай вобласці ўстаноўлены бюст Героя. Імя Г. І. Салаўёва высечана залатымі літарамі на мемарыяльных дошках разам з імёнамі ўсіх 78-мі Герояў Савецкага Саюза 112-й Башкірскай кавалерыйскай дывізіі, устаноўленых у Нацыянальным музеі Рэспублікі Башкартастан і ў Музеі 112-й Башкірскай кавалерыйскай дывізіі.

Зноскі

  1. Была ў складзе сучаснага Заволжскага раёна Іванаўскай вобласці
  2. Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 15 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 23 января (№ 4 (264)). — С. 1.

Літаратура

Спасылкі

Гавриил Иванович Соловьёв на сайце «Героі краіны»

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Военачальнікі СССР
Катэгорыя·Пахаваныя на Кунцаўскіх могілках
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1982 годзе
Катэгорыя·Памерлі 5 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1913 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Удзельнікі бітвы за Дняпро
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Іванаўскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Камандзіры ўзводаў у Вялікай Айчыннай вайне