wd wp Пошук:

Гацье V дэ Брыен

Гацье V дэ Брыен (фр.: Gautier V de Brienne; каля 1278 — 15 сакавіка 1311, рака Кефіс) — граф дэ Брыен (Гацье V) і дзі Лечэ (пад імем Гацье II) з 1296 года, герцаг Афінскі (пад імем Гацье I) з 1308 года, сын Гуга, графа дэ Брыен, і Ізабелы дэ Ла Рош, дочкі Гі I дэ Ла Рош, герцага Афінскага.

Біяграфія

Упершыню Гацье з’явіўся ў крыніцах у 1287 годзе, калі бацька, які патрапіў у палон да сіцылійцаў, быў вымушаны пакінуць яго закладнікам у замку Агоста ў Сіцыліі, пакуль бацька не заплаціў выкуп за вызваленне.

Пасля гібелі бацькі ў 1296 годзе Гацье атрымаў у спадчыну яго ўладанні як у Францыі (графства Брыен у Шампані), так і ў Неапалітанскім каралеўстве — графства Лечэ і Канверсана. Таксама Гацье атрымаў у спадчыну прэтэнзіі бацькі на Кіпрскае каралеўства. Жыў ён пры неапалітанскім двары. Як і яго бацька Гацье прыняў удзел у вайне Неапалітанцаў супраць Сіцылійскага каралеўства, аднак у 1300 годзе патрапіў у палон, дзе прабыў да падпісання Кальтабелоцкага дагавора ў 1302 годзе.

5 кастрычніка 1308 года памёр стрыечны брат Гацье, Гі II дэ Ла Рош, герцаг Афінскі, які не пакінуў прамых спадчыннікаў. Герцагства ў выніку атрымаў у спадчыну Гацье, паколькі яго маці паходзіла з роду герцагаў Афінскіх. Ён адправіўся ў свае новыя ўладанні, аднак там ён апынуўся ў вельмі складаным становішчы. Яго герцагства было заціснута паміж уладаннямі дэспата Эпіра Іаана II і імператара Візантыі Андроніка II Палеалога. Для таго, каб супрацьстаяць суседзям, Гацье ў 1310 годзе наняў альмагавараў — армію наймітаў, вядомую ў гісторыі пад назвай Каталонская кампанія.

З дапамогай альмагавараў Гацье ўдалося выцесніць візантыйцаў і эпірцаў. Аднак пасля таго, як ён паспрабаваў выслаць наймітаў з герцагства, не аплаціўшы іх даўгі, яны паўсталі супраць яго. Для барацьбы супраць каталонцаў Гацье наняў вялікую армію, аднак у бітве, якая адбылася 15 сакавіка 1311 года на рацэ Кефіс у Беотыі, армія Гацье была разбіта, а сам ён забіты. Новым герцагам Афінскім каталонцы прызначылі аднаго з выжылых рыцараў — Ражэ Дэслора, а герцагства больш чым на 70 гадоў апынулася ва ўлады каталонцаў. У іншых уладаннях спадчыннікам Гацье V стаў яго сын Гацье VI, які пазней беспаспяхова спрабаваў вярнуць Афінскае герцагства.

Шлюб і дзеці

Жонка: з да кастрычніка 1305 года Жанна дэ Шацільён (пам. 16 студзеня 1354), дачка Гашэ V дэ Шацільён, графа дэ Парсеан. Дзеці:

Літаратура

Зноскі

  1. Walter I. BRIENNE, Gualtieri di // Dizionario Biografico degli Italiani — 1972. — Vol. 14.
  2. 1 2 3 4 5 6 7 WikiTree — 2008. — ed. size: 23699588 Праверана 11 ліпеня 2019.
  3. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 (unspecified title) Праверана 11 ліпеня 2019.
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1270-я гады
Катэгорыя·Пахаваныя ў Лечэ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1278 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы XIV стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў дэпартаменце Об
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дом дэ Брыен
Катэгорыя·Графы дэ Брыен
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1275 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1311 годзе
Катэгорыя·Герцагі Афінскія
Катэгорыя·Кіраўнікі Азіі XIV стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі 15 сакавіка