wd wp Пошук:

Гаспарэ Азелі

Гаспарэ Азелі (італ.: Gaspare Aselli, каля 1581, Крэмона — каля 1626, Мілан) — італьянскі анатам.

Азелі быў прафесарам анатоміі і хірургіі ўніверсітэта Павіі. Пазней практыкаваў медыцыну ў Мілане. У 1622 годзе пры даследаванні брыжэйкі тонкай кішкі сабакі адкрыў млечныя сасуды (lacteal) лімфатычнай сістэмы, праз якія ўсмоктваюцца прадукты расшчаплення тлушчаў. Апісанне свайго адкрыцця выклаў у кнізе «De lactibus sive lacteis venis», апублікаванай пасмяротна ў 1627 годзе ў Мілане.

Зноскі

  1. Міжнародны ідэнтыфікатар стандартных найменняў — 2012. Праверана 13 кастрычніка 2015.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. А. Н. Н. Азелли // Энциклопедический лексикон — СПб.: 1835. — Т. 1. — С. 238–239.
  4. 1 2 Aselli, Gasparo // Encyclopædia Britannica — 11 — NYC: 1911. — Vol. 2. — P. 724.
  5. Premuda L. ASELLI, Gaspare // Dizionario Biografico degli Italiani — 1962. — Vol. 4. Праверана 23 студзеня 2018.
  6. Gaspare Aselli // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура

Спасылкі

Азелли, Гаспаро // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1626 годзе
Катэгорыя·Анатамы Італіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Крэмоне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1581 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Павійскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 9 верасня
Катэгорыя·Памерлі ў Мілане
Катэгорыя·Выпускнікі Павійскага ўніверсітэта