wd wp Пошук:

Гарэлец

Гарэ́лец[1] (трансліт.: Hareliec, руск.: Горелец) — аграгарадок у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавета.

Геаграфія

Знаходзіцца на рацэ Пціч, за 21 км ад горада Мар’іна Горка, за 84 км ад Мінска[2].

Гісторыя

Пад уладай Расійскай імперыі

Вядома па пісьмовых крыніцах 19 ст. як вёска ў Цітвянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.

Паводле перапісу 1897 г. дзейнічаў хлебазапасны магазін.

На пачатру 20 ст. дзейнічала карчма. Побач з вёскай знаходзіўся маёнтак Гарэлец.

У 1910 г. адкрыта народнае вучылішча.

Найноўшы час

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

Пасля рэвалюцыі створана працоўная школа 1-ай ступені (24 вучні, 1922 г.)

З 1924 г. да 1939 г. і з 1954 г. цэнтр Гарэлецкага сельсавета[3].

На пачатку 1930-ых гг. створаны калгас “Новы Гарэлец”, працавала кузня.

Пад час Другой сусветнай вайны з канца чэрвеня 1941 г. да 3 ліпеня 1944 г. акупіравана нямецкімі войскамі. 7 лістапада 1942 г. у в. Гарэлец адбыўся партызанскі парад. Арганізавалі і правялі яго партызаны 2-й Мінскай брыгады. Удзельнічала ў парадзе каля 1200 чалавек: акрамя партызан, на парадзе прысутнічалі насельнікі вёсак Гарэлец, Пясчанка, Ліпск. Працавала радыёустаноўка, выйшаў 1-ы нумар газеты Рудзенскага падпольнага райкома партыі «В бой за Родину». Пра гарэлецкі парад пісалі маскоўскія газеты, дазналіся немцы. Пасля парада яны правялі антыпартызанскую аперацыю «Альберт II» у раёне Гарэлец[4] – спалілі 6 вёсак: Гарэлец, Ліпнікі, Пясчанка, Янка Купала, Ліпск, Ржышча, забілі шмат людзей[крыніца?].

Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Гарэлецкага сельсавета[5].

Насельніцтва

Інфраструктура

Эканоміка

Адукацыя

Культура

Медыцына

Турыстычная інфармацыя

Памятныя мясціны

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. 1 2 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.
  3. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  4. «Альберт II» // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мінск: БелСЭ, 1990. — 680 с., 4 л. карт.: іл. — С. 36.
  5. Решение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. № 222 «Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района» (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Аграгарадкі Мінскай вобласці
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Артыкулы са сцвярджэннямі без крыніц
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Навасёлкаўскі сельсавет (Пухавіцкі раён)
Гарэлец
Населеныя пункты Пухавіцкага раёна
Населеныя пункты паводле алфавіта