wd wp Пошук:

Гары Потэр і Рэліквіі Смерці. Частка 2

«Гары Потэр і Рэліквіі Смерці. Частка 2» (англ.: Harry Potter and the Deathly Hallows – Part 2) — фэнтэзі-фільм кампаніі «Warner Bros. Pictures» і рэжысёра Дэвіда Ейтса, выпушчаны ў 2011 годзе. «Рэліквіі Смерці. Частка 2» з’яўляецца восьмым фільмам франшызы пра хлопчыка-чараўніка, другой з дзвюх частак экранізацыі аднайменнага рамана Джаан Роўлінг 2007 года, а таксама працягам фільма «Гары Потэр і Рэліквіі Смерці. Частка 1».

Прадзюсарамі стужкі з’яўляюцца Дэвід Хэйман, Дэвід Барон і Джаан Роўлінг, сцэнар напісаў Стыў Клоўз. У фільме зняліся Дэніэл Рэдкліф у ролі Гары Потэра, Руперт Грынт — Рон Уізлі, Эма Уотсан — Герміёна Грэйнджэр.

Здымкі фільма пачаліся 19 лютага 2009 года і былі завершаны 12 чэрвеня 2010 года. Стужка была выпушчана з 13 па 15 ліпеня 2011 года. Гэта адзіны фільм пра Гары Потэра, які выйшаў у 3D.

Сюжэт

Фільм распавядае пра пошукі Гары Потэрам Хоркруксаў лорда Валдэморта і іх знішчэнне, каб спыніць яго раз і назаўжды.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Фільмы Вялікабрытаніі ў 3D
Катэгорыя·Фільмы ЗША ў жанры фэнтэзі
Катэгорыя·Фільмы ЗША ў 3D
Катэгорыя·Фільмы на англійскай мове
Катэгорыя·Фільмы 2011 года
Катэгорыя·Фільмы ЗША 2011 года
Катэгорыя·Фільмы Дэвіда Ейтса
Катэгорыя·Прыгодніцкія фільмы ЗША
Катэгорыя·Фільмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Фільмы 2011 года ў жанры фэнтэзі
Катэгорыя·Фільмы Вялікабрытаніі ў жанры фэнтэзі
Катэгорыя·Фільмы 2011 года ў 3D
Катэгорыя·Фільмы, музыку да якіх напісаў Аляксандр Дэспла
Катэгорыя·Фільмы Вялікабрытаніі 2011 года
Катэгорыя·Прыгодніцкія фільмы Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Гары Потэр (серыя фільмаў)