wd wp Пошук:

Гары Кэхіл

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Гары Джэймс Кэхіл (англ.: Gary James Cahill; нар. 19 снежня 1985, Дронфілд, Англія) — англійскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Англіі (2010—2018). У асноўным гуляў на пазіцыі цэнтральнага абаронцы, але дзякуючы сваёй хуткасці і гульнявой тэхніцы мог выкарыстоўвацца на пазіцыях крайняга абаронцы і апорнага паўабаронцы.

Клубная кар’ера

Кэхіл пачаў сваю гульнявую кар’еру ў акадэміі «Дронфілда», які выступаў у мясцовай лігі Дэрбішыра. У 2000 годзе ён далучыўся да акадэміі «Астан Вілы», дзе і працягнуў сваё развіццё. У сезоне 2004/05, яшчэ не маючы гульнявой практыцы ў «Астан Віле», ён на правах арэнды перайшоў у «Бернлі», дзе па заканчэнні сезона быў прызнаны лепшым іграком клуба. Добрая гульня ў арэндзе дала яму права дэбютаваць за асноўны склад «Астан Вілы». У 2007 годзе ён на правах трохмесячнай арэнды перайшоў у клуб роднага горада «Шэфілд Юнайтэд». 30 студзеня 2008 года Гары падпісаў кантракт з клубам «Болтан Уондэрэрс», сума трансферу склала 5 млн фунтаў стэрлінгаў. У гэтым клубе Кэхіл паказваў добрыя вынікі і прабыў там пяць сезонаў. За гэты час ён стаў трывалым іграком асновы і віцэ-капітанам клуба, а таксама дэбютаваў у складзе нацыянальнай кманды.

30 снежня 2011 года галоўны трэнер «рысакоў» Оўэн Койл пацвердзіў, што «Чэлсі» ўзгадніў кошт трансферу футбаліста ў зімовае трансфернае акно 2012 года[4]. З 2016 года часам выконваў функцыі капітана каманды, а з 2017 года, пасля зыходу Джона Тэры, стаў капітанам «Чэлсі» на трывалай аснове. Па заканчэнні кантракта ў чэрвені 2019 года пакінуў лонданскі клуб[5].

У жніўні 2019 года стаў іграком «Крыстал Пэлас»[6]. Гуляў у клубе да канца сезона 2020/21. У жніўні 2021 года далучыўся да «Борнмута»[7], разам з якім па выніках сезона 2021/22 выйшаў у Прэм’ер-лігу, пасля чаго пакінуў клуб.

У лістападзе 2022 года абвясціў аб завяршэнні прафесійнай кар’еры[8].

Міжнародная кар’ера

Кэхіл быў адным з ліку ігракоў запрошаных Сцюартам Пірсам ў свой першы склад моладзевай зборнай Англіі, пасля прызначэння яго на пасаду галоўнага трэнера. На першую гульню, 6 лютага 2007 года, супраць моладзевай зборнай Іспаніі, Гары не трапіў у стартавы склад. Ён дэбютаваў за моладзевую зборную на «Уэмблі», выйшаўшы ў цэнтры абароны разам з Энтанам Фердынандам.

4 чэрвеня 2009 года Кэхіл быў упершыню выкліканы ў асноўную зборную Англіі на матч супраць зборнай Казахстана, бо Рыа Фердынанд атрымаў траўму[9], але дэбюту яму давялося чакаць больш за год. Дэбютаваў за асноўную зборную краіны 3 верасня 2010 года, выйшаўшы на змену Майклу Доўсану ў матчы супраць зборнай Балгарыі на «Уэмблі».

Стыль гульні

Кэхіл вядомы сваімі тэхнічнымі магчымасцямі, хуткасцю, добра гуляе ў паветры і мае выдатны галавы нюх[10]. Галоўны трэнер «Чэлсі» Андрэ Вілаш-Боаш выказаўся пра Кэхіла: «Я лічу, што яго тэхніка з’яўляецца цудоўнай, а яго хуткасць проста мяне ўздрыгвае»[11].

Дасягненні

«Чэлсі»:

Зноскі

  1. Gary Cahill // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Gary Cahill // FBref.com
  3. Gary James Cahill // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. «Chelsea agree fee with Bolton for defender Gary Cahill». BBC Sport
  5. Кэйхилл, Эдуарду и Игуаин официально покинули «Челси». by.tribuna.com
  6. «Кристал Пэлас» подписал Гари Кэйхилла. Он представил третью форму на сезон. by.tribuna.com
  7. “Борнмут” подписал Гарри Кэйхилла. football.by
  8. Гэри Кэхилл объявил о завершении карьеры. football.by
  9. Rio out of England squad. Sky Sports News
  10. “Болтон” готов отпустить Кехилла в топ-клуб. eurofootball.com.ru
  11. Виллаш-Боаш: о команде и противнике Архівавана 10 чэрвеня 2015., Сhelsea-FC.ru

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Ігракі ФК Бернлі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты Англіі
Катэгорыя·Ігракі ФК Шэфілд Юнайтэд
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 снежня
Катэгорыя·Ігракі ФК Болтан Уондэрэрс
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1985 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Борнмут
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дэрбішыры
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі зборнай Англіі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Астан Віла
Катэгорыя·Ігракі ФК Чэлсі
Катэгорыя·Ігракі ФК Крыстал Пэлас