wd wp Пошук:

Гарычка веснавая

Гары́чка веснавая (Gentiána vérna) — від раслін роду Гарычка (Gentiana) сямейства Гарычкавыя (Gentianaceae).

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Шматгадовая травяністая расліна з кароткім голым чатырохгранным сцяблом вышынёй 3—10 см і тонкім галінастым карэнішчам, якое ўтварае дзярніну. Прыкаранёвае лісце эліпсападобнае, па краі гладкае, сабранае ў разетку; сцябловае — супраціўнае, больш кароткае і вузкае, зрослае парамі ў кароткія похвы. Кветка адзінкавая, дыяметрам 1—2 см, цёмна-сіняя з доўгай трубкай і плоскім пяцілопасцевым адгібам. Плод — вузкаэліпсападобная каробачка з дробным насеннем.

Распаўсюджанне

Сярэднееўрапейскі горны рэліктавы від. Пашырэнне: горныя раёны Сярэдняй і Атлантычнай Еўропы, поўдзень Скандынавіі, поўнач Балканскага паўвострава, Іран, Турцыя. На тэрыторыі Беларусі знаходзіцца ў ізаляваным лакалітэце за ўсходняй мяжой арэала.

Месцы росту: альпійскія лугі, сырыя лугавіны.

Асаблівасці біялогіі

Цвіце ў пачатку мая, пладаносіць у сярэдзіне або канцы мая. Размнажаецца насеннем.

Выкарыстанне

Дэкаратыўная расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Гарычка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дэкаратыўныя расліны