wd wp Пошук:

Гарычкавачка

Гары́чкавачка[3] (Gentianella) — род кветкавых раслін сямейства Гарычкавыя (Gentianaceae).

Батанічнае апісанне

Аднагадовыя і двухгадовыя травяністыя расліны з голымі, прамымі, пустацелымі сцёбламі. Лісце суцэльнае, лінейнае або шырокаэліптычнае, супраціўнае, сядзячае. Ніжняе лісце ў разетцы. Кветкі ў гронкападобных ці мяцёлкападобных суквеццях, зрэдку — адзіночныя. Колер кветак блакітны або сіняваты, зрэдку жаўтавата-белы, светла-жоўты. Плод — сухі арэшак.

Распаўсюджанне

Расліны роду распаўсюджаны ў нетрапічных раёнах Зямнога шара. На тэрыторыі Беларусі сустракаюцца:

Расліны святлолюбівыя. Растуць на лугах, лясных палянах, у поймах і па берагах вадаёмаў.

Віды

Род налічвае больш за 120[3] (295[7]) відаў.

Гаспадарчае значэнне

Лекавыя (выкарыстоўваюцца ў медыцыне і ветэрынарыі), фарбавальныя, меданосныя і дэкаратыўныя расліны[3].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 1 2 3 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон.
  4. Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь Архівавана 13 верасня 2018.
  5. 1 2 Постановление Министерства природных ресурсов и охраны окружающей среды Республики беларусь 9 июня 2014 г. № 26 Об установлении списков редких и находящихся под угрозой исчезновения на территории Республики Беларусь видов диких животных и дикорастущих растений, включаемых в Красную книгу Республики Беларусь (руск.)
  6. Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь Архівавана 18 лютага 2018.
  7. Gentianella // The Plant List(англ.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Гарычкавыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара