Гаро́хавішчанскі сельсаве́т — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Гарохавішчы.
Утвораны 21 жніўня 1925 года як Гарохавішчанскі (Гарохавіцкі) сельсавет у складзе Парыцкага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Парыцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці. З 28 чэрвеня 1939 года ў складзе новаўтворанага Акцябрскага раёна Палескай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Любанскага сельсавета[1].