Гарбузовыя[3] (Cucurbitáceae) — сямейства раслін парадка Гарбузакветныя класа Двухдольныя. Налічвае па розных падліках 125[4]-183[5] радоў i каля 900 відаў[6]. Раздзяляецца на два падсямействы: Cucurbioideae і Zanonioideae[6].
Гарбузовыя — аднагадовыя ці шматгадовыя травы, радзей — кусты. Сцябло мае вусікі, якія маюць парасткавае паходжанне[6]. Кветкі часцей аднаполыя[4].
Прадстаўнікі сямейства Гарбузовыя распаўсюджаны галоўным чынам у трапічных і субтрапічных раёнах. Асабліва багаты відавы састаў у Амерыцы, Афрыцы і Азіі[6].
Па інфармацыі некаторых крыніц[4], гарбузовыя былі аднымі з першых культурных раслін. У прыватнасці, яны былі важнай сельскагаспадарчай культурай для цывілізацый старажытных мая, ацтэкаў і інкаў. Археолагі знайходзяць сляды культурных гарбузовых у Мексіцы нават каля 7000 г. да н.э.
Да сямейства Гарбузовыя належыць самы вялікі плод у свеце. У штаце Вісконсін (у ЗША) з расліны гарбуза гарбуз вялікі (Cucurbita maxima) быў атрыманы плод вагай каля 821.23 кг. Плод занесены ў Кнігу рэкордаў Гінэса[4].