wd wp Пошук:

Гара Рагвалода і Рагнеды

Гара Рагвалода і Рагнеды, ці Рагне́дзін Курга́н, мясцовая назва Царкоўка — гарадзішча XII стагоддзя каля в. Перавоз Расонскага раёна. Размешчана на паўднёва-ўсходнім беразе возера Дрысы, паміж упадзеннем у возера р. Ушча і вытокам р. Дрыса.

Апісанне

Памер 50×20 м, выцягнута з поўначы на поўдзень. Вышыня 10—12 м, густа зарасла лесам. Вядома з 1867 г. пад назвай Гара Рагвалода і Рагнеды, ці Рагнедзін Курган. Абследавалі ў 1974 г. Г. В. Штыхаў, у 1981 г. Т. С. Скрыпчанка. У паўночнай частцы гарадзішча ў 1970 г. Э. М. Зайкоўскі правёў шурфоўку. Культурны пласт 0,4 м. Знойдзены абломкі ганчарнай керамікі 12 ст., адзін фрагмент ляпной керамікі з арганічнай дамешкай у гліне і грабеньчатым арнаментам, другі — з арганічнай дамешкай і штрыхоўкай. На пляцоўцы гарадзішча знаходзіцца старадаўні каменны крыж. Раней тут знаходзілі каменныя свідраваныя сякеры. Помнік належыць да позняга неаліту ці ранняга бронзавага веку і Кіеўскай Русі. Раскопкі не праводзіліся.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый
Катэгорыя·Вёска Перавоз, Расонскі раён
Катэгорыя·З’явіліся ў XII стагоддзі
Катэгорыя·Гарадзішчы Расонскага раёна
Катэгорыя·Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96