wd wp Пошук:

Ганна Яраславаўна Дзмітрыева-Балаш

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дзмітрыева. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Балаш (значэнні). Ганна Яраславаўна Дзмі́трыева-Ба́лаш (27 мая 1964, Мінск) — беларуская мастачка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Біяграфія

Вучылася ў 19721978 гадах творчай майстэрні В. Ф. Сумарава, скончыла ў 1987 годзе Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1994 года, Беларускага саюза дызайнераў з 1997 года.

Творчасць

Працуе ў галіне тэкстылю і мадэліравання. Стварае аб’ёмныя тэкстыльныя кампазіцыі з выкарыстаннем тэхнік габелена, ціснення па скуры, вышыўкі, аплікацыі, калажа, жывапісу і інш.: «Цар-царыца» (1987), «Салавей і ружа» (1996), «Дзівосная краіна» (1997), «Раніца ў Венецыі», «Мурашыная каралева», «Развітанне славянкі» (усе 1990-я г.; з С. Даманавай), пано «Мой горад» (1997). Мастак-пастаноўшчык тэлефільма «Пастка для зубра» (19921994). Аформіла сцэнічныя касцюмы ансамблям «Харошкі», «Крупіцкія музыкі», «Камерата» і інш.

Сям’я

У шлюбе з мастаком Аляксеем Дзмітрыевым.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза дызайнераў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1964 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Мастакі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 мая