Ганна Цюндзявіцкая з Прушынскіх[2] (польск.: Anna Ciundziewicka; 18 ліпеня 1803, в. Каралішчавічы Мінскага пав. — 18 красавіка 1850, в. Кішчын[3] Барысаўскі пав.; Псеўданімы: A.C.) — аўтар папулярных гаспадарчых дапаможнікаў.
Нарадзілася 18 ліпеня 1803 года ў в. Каралішчавічы Мінскага павета. Дачка Міхала Прушынскага і Тэклі з Валянскіх. Адукацыю атрымала дома і ў пенсіі Дэйблаў у Вільні.
19 лістапада 1826 года выйшла ў Заслаўлі пад Мінскам замуж за маршалка шляхты Барысаўскага павета Юзафа Цюндзявіцкага. Жылі ў вёсцы Кішчына Слабада. Мелі 2 сынаў: Віктара і Леона, а таксама 4 дачкі.
Збірала народныя кулінарныя і лекавыя рэцэпты, правярала іх на практыцы. Ананімна выйшаў яе гаспадарчы дапаможнік «Літоўская гаспадыня»[4] (Gospodyni litewska…, Вільня, друкарня Завадскіх[5], 1848), які вытрымаў шмат перавыданняў (1851, 1856, 1858, 1862, 1873, ?, ?, ?, 1898). Некаторыя даследчыкі лічылі аўтарам «Літоўскай гаспадыні» В. Завадскую. Аўтарства Г. Цюндзявіцкай атрыбутавана праф. А. Мальдзісам, паводле згадак ў артыкуле (1906) А. Ельскага[6]. Таксама Г. Цюндзявіцкая падрыхтавала да друку дапаможнік «Гаспадарчы штогоднік» (Rocznik gospodarski, Вільня, 1854; 2-е выд. Вільня, 1861), які выйшаў ужо пасля яе смерці. Пакінула рукапіс працы пра сялянскія лекавыя рэцэпты.