wd wp Пошук:

Ганна Паўлаўна Рыжкова

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рыжкова. Ганна Паўлаўна Рыжкова (29 жніўня 1925, вёска Войлева, Сенненскі раён, Віцебская вобласць — 21 красавіка 1993) — беларуская артыстка эстрады. Заслужаная артыстка Беларусі (1970).

Біяграфія

Займалася ў 1938—1941 гадах Рэспубліканскім тэатральным вучылішчы (педагог Е. Міровіч) у Мінску. У 1945—1948 г. працавала ў тэатры імя Якуба Коласа. У 1948—1961 г. метадыст Віцебскага абласнога Дома народнай твочасці. У 1961—1993 гадах артыстка Беларускай дзяржаўнай філармоніі.

Творчасць

Шырока прапагандавала беларускую паэзію, выконвала фельетоны і гумарэскі. У рэпертуары былі эстрадна-паэтычныя спектаклі «Як жывеш, чалавек?» і «Калі ласка», праграма «Край паэтаў» (прысвечаныя Я. Купалу і Я. Коласу), творы Я. Купалы, Я. Коласа, К. Крапівы, М. Танка, П. Панчанкі, Э. Агняцвет, Г. Бураўкіна, А. Вярцінскага, Н. Гілевіча, С. Грахоўскага, Е. Лось, П. Макаля, Н. Тулупавай і інш.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сенненскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Беларускай ССР
Катэгорыя·Тэатральныя дзеячы Беларусі
Катэгорыя·Памерлі 21 красавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1925 годзе
Катэгорыя·Постаці Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа
Катэгорыя·Постаці Беларускай дзяржаўнай філармоніі
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 жніўня
Катэгорыя·Памерлі ў 1993 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў