wd wp Пошук:

Ганна Генадзеўна Комар

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Комар.

Ганна Генадзеўна Комар (нар. 20 сакавіка 1989, Баранавічы, Брэсцкая вобласць) — беларуская паэтэса, пісьменніца і перакладчыца.

Біяграфія

Вучылася ў баранавіцкай школе № 19, Ліцэі № 1. Скончыла факультэт англійскай мовы МДЛУ, Беларускі Калегіюм, Школу маладога пісьменніка, Школу паэзіі і перакладу пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў. Наведвала Перакладчыцкую майстэрню.

Вывучае пісьменства ў магістратуры Уэстмінстэрскага ўніверсітэта (Лондан).

Сябра рэдкалегіі выдавецтва Skaryna Press.[1]

Творчасць

Аўтарка паэтычных зборнікаў «Страх вышыні» (2016) і «Recycled» (2018). Паасобныя творы Ганны Комар перакладзены на англійскую, нямецкую, шведскую, нарвежскую, чэшскую, польскую, украінскую, рускую, японскую мовы.

Перакладае з англійскай. Укладальніца і перакладчыца (разам з Юліяй Цімафеевай і Наталляй Бінкевіч) зборніка перакладаў Чарлза Букоўскі «Святло, і паветра, і месца, і час» (2017). Перакладае на англійскую свае тэксты.

Эксперыментуе ў жанры фота і відэа-паэзіі, запісвае свае тэксты з музычным афармленнем[2]. Супрацоўнічала з беларускім электронным гуртом «Maximalism» у межах конкурсу маладых выканаўцаў «Заспявай-5»[3].

Паэзія, пераклады і проза публікаваліся ў часопісах «Дзеяслоў», «Маладосць», «Паміж» і газеце «Літаратура і Мастацтва».

Брала ўдзел у паэтычных фестывалях «Вершы на асфальце» (Мінск), «Прадмова» (Мінск, Гродна, Брэст), Літаратурны тыдзень Еўразійскай творчай гільдыі (Лондан), «Час паэтаў» (Люблін), паэтычных слэмах і конкурсах («Вершы на асфальце», «Рухавік», «Дорогой поэт»), праектах «Вершаява» і «Перастварэнне» Фонда Роберта Боша і Беларускага З ПЭН-цэнтра (2017—2018), творчай рэзідэнцыі ірландскага мастака Марка Дзёркана ў музеі Заіра Азгура[4] (2018).

З 9 чэрвеня 2020 года — сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў[5].

Сябра Беларускага ПЭНа; ганаровая сябра Англійскага ПЭНа.

Фіналістка конкурса «Экслібрыс» імя Рыгора Барадуліна (2015), прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча (2017) у намінацыі «Паэзія», прэміі імя Наталлі Арсенневай (2017).

Таксама працуе ў жанры дакументальнай паэзіі. Спрабуе сябе ў дакументальнай прозе.

Бібліяграфія

Паэзія

Пераклады

Узнагароды

Зноскі

  1. Пра нас (нявызн.). Skaryna Press. Праверана 30 кастрычніка 2022.
  2. https://soundcloud.com/anna-komar-913244206/hod-pamizh-blukanniem-i-viartanniem
  3. https://tuzinfm.by/zaspiavaj/
  4. https://www.sb.by/articles/to-li-khudozhnik-to-li-eksponat.html
  5. Прынятыя ў сябры Саюза беларускіх пісьменнікаў (нявызн.). СПБ (11 чэрвеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 11 чэрвеня 2020. Праверана 11 чэрвеня 2020.
  6. Прэмія «Дэбют» імя Максіма Багдановіча (нявызн.). pen-centre.by. Архівавана з першакрыніцы 11-02-2019. Праверана 11-02-2019.
  7. Известные белорусские поэты получили в Норвегии Премию за свободу слова Архівавана 20 сакавіка 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1989 годзе
Катэгорыя·Члены Беларускага ПЭН-цэнтра
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Баранавічах
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Перакладчыкі на англійскую мову
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Дэбют»
Катэгорыя·Перакладчыкі на беларускую мову
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускага Калегіюма
Катэгорыя·Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
Катэгорыя·Перакладчыкі з англійскай мовы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта