wd wp Пошук:

Галінзога

Галінзо́га[3][4] (Galinsoga) — род кветкавых раслін сямейства Астравыя, уключае ў сябе 20 відаў раслін[5], якія растуць у Паўднёвай і Цэнтральнай Амерыцы.

Упершыню былі завезеныя ў Еўропу з Перу ў 1796 годзе, пасля чаго пачалі актыўна распаўсюджвацца, дзякуючы сваёй высокай пладавітасці[6]. Два віда — галінзога дробнакветкавая (Galinsoga parviflora) і галінзога шчаціністая (Galinsoga quadriradiata) — шырока распаўсюджанае пустазелле ў Еўразіі[6].

Назва

Навуковая назва роду дадзена ў гонар захавальніка батанічнага саду ў Мадрыдзе(руск.) бел. Ігнасіа Галінзогі(англ.) бел.[7].

Батанічнае апісанне

Аднагадовыя, амаль голыя або густа апушаныя травяністыя расліны. Сцябло прамастойнае, галінастае, вышынёй да 1 м. Лісце простае, супраціўнае, на чаранках. Кветкі ў звычайна шматлікіх кошыках, у верхавінкавых або пазушных паўпарасоніках. Краявыя кветкі кошыкаў белыя, сярэдзінныя — трубчастыя і жоўтага колеру. Плод — сухая сямянка з чубком.

Віды

Паводле базы дадзеных The Plant List, род уключае 15 відаў[8]:

Гаспадарчае значэнне

Пустазельныя расліны[3]. Некаторыя віды — лекавыя[3].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 1 2 3 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым.
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 56. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. The Plant List
  6. 1 2 cvetopedia.ru — Галинзога
  7. nature-archive.ru — Галинзога
  8. Galinsoga (англ.) . The Plant List. Version 1.1. (11 кастрычніка 2013). Праверана 9 жніўня 2016.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Таксоны раслін, названыя ў гонар людзей
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Флора Цэнтральнай Амерыкі
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Астравыя (падсямейства)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Паўднёвай Амерыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай