wd wp Пошук:

Галіна Леанідаўна Левіна

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Левіна. Галіна Леанідаўна Левіна (нар. 7 чэрвеня 1963, Мінск) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Дачка архітэктараў Леаніда Левіна і Наталлі Афанасьевай. Скончыла ў 1985 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. З 1985 года працавала ў Беларускім рэстаўрацыйным праектным інстытуце, з 1998 года дырэктар і галоўны архітэктар праектаў УП «Леоле».

Творчасць

Памятны знак на алеі Праведнікаў народаў свету ў Бабруйску

Асноўныя работы (усе ў суаўтарстве): у Мінску — помнік ахвярам мінскага гета «Яма», 2-я чарга комплексу адміністрацыйных будынкаў Міжнароднага агульнаадукацыйнага цэнтра (абодва 2000), адміністрацыйны будынак консульскага аддзела пасольства Германіі (2003), рэканструкцыя брацкай магілы на праспекце Дзяржынскага (2013); мемарыяльны комплекс «Дзецям — ахвярам Вялікай Айчыннай вайны 1941—1945 гг.» у в. Красны Бераг Жлобінскага раёна (2006); «Алея Праведнікаў народаў свету» (2005) і мемарыяльны знак вязням Бабруйскага гета (абодва г. Бабруйск, 2008), мемарыяльны знак ахвярам Халакосту ў г. Глуск (2010); рэканструкцыя і добраўпарадкаванне плошчы Давыда ў г. Давыд-Гарадок Столінскага раёна (2000), рэканструкцыя будынка сінагогі па вул. Крапоткіна ў Мінску (2004).

Аўтар праектаў рэканструкцыі помнікаў архітэктуры XVIII—XIX стст. ў Мінску, Валожыне, Полацку і інш. гарадах.

Прэміі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1963 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Архітэктары Давыд-Гарадка
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Архітэктары Бабруйска
Катэгорыя·Архітэктары XXI стагоддзя
Катэгорыя·Архітэктары Мінска
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 чэрвеня
Катэгорыя·Рэстаўратары Беларусі