wd wp Пошук:

Вязням Бабруйскага гета

«Вязням Бабруйскага гета» — мемарыяльны знак у Бабруйску, размешчаны на месцы былога гета, каля прахадной завода трактарных дэталяў і агрэгатаў па вуліцы Бахарава, 235. Адкрыты 19 кастрычніка 2008 года. Аўтары праекта — архітэктар Галіна Левіна і скульптар Максім Пятруль.

Горад у даваенны час меў пераважна яўрэйскае насельніцтва. У жніўні 1941 г. для жыхароў яўрэйскай нацыянальнасці ў граніцах вуліц Новашашэйнай, Затуранскай (цяпер вул. Платона Галавача) і Бабровай было створана гета. 6-7 лістапада 1941 г. вязні бабруйскага гета былі расстраляныя нямецка-фашысцкімі захопнікамі каля вёскі Каменка. Усяго за гады акупацыі ў Бабруйску і яго наваколлях гітлераўцамі было знішчана звыш 40 тысяч яўрэяў.

Апісанне

Мемарыяльны знак увасабляе разбураны горад і ў той жа час дрэва жыцця. На правым баку знака — словы: «1941. Вязням бабруйскага гета. Ліпень-лістапад. Яны любілі жыццё». На левым баку: «Няхай будуць іх душы ўплецены ў вечны вузел жыцця».

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Творы Максіма Пятруля
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Помнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Помнікі Бабруйска
Катэгорыя·З’явіліся ў 2008 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вуліца Бахарава (Бабруйск)
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Галіны Левінай
Катэгорыя·Помнікі ахвярам Халакоста
Катэгорыя·2008 год у Бабруйску