wd wp Пошук:

Галіна Аляксееўна Мазуркевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мазуркевіч. Галіна Аляксееўна Мазуркевіч (нар. 25 лістапада 1954, Мяшчэнцы Сенненскага раёна Віцебскай вобласці) — беларускі палітык.

Біяграфія

Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (філосаф), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (менеджар-эканаміст). Працавала сарціроўшчыцай Мінскага камбіната будматэрыялаў, адміністратарам кінатэатра «Масква» ўпраўлення кінафікацыі Мінскага гарвыканкама, намеснікам дырэктара вучэбна-курсавога камбіната Мінскага камвольнага камбіната, інструктарам аддзела прапаганды і агітацыі Ленінскага райкама КПБ горада Мінска, намеснікам старшыні Ленінскага райвыканкама горада Мінска, намеснікам кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна горада Мінска.

Выбіралася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога і трэцяга скліканняў[1].

Узнагароды

Узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў[2].

Зноскі

  1. БУРОВА АННА НИКОЛАЕВНА Архівавана 29 жніўня 2019.
  2. ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання Архівавана 16 верасня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1954 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сенненскім раёне