wd wp Пошук:

Віцебскія царскія вароты

Віцебскія царскія вароты

Віцебскія царскія вароты — помнік манументальна-дэкаратыўнага мастацтва канца XVII ст. Створаны для Георгіеўскай (Юр’еўскай) царквы Віцебска. Першапачаткова былі перавезены ў Віцебскае старажытнасховішча[1], цяпер захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі[2].

Апісанне

Драўляныя прамавугольнай формы царскія вароты, упрыгожаныя разьбой і паліхромнай размалёўкай, уключаюць 6 утвораных расліннымі парасткамі клеймаў — рэльефных выяў святых на зялёным фоне. У двух верхніх клеймах традыцыйная кампазіцыя «Дабравешчанне» заменена выявамі Сімяона Столпніка і Міколы Цудатворца, у ніжніх змешчаны 4 выявы евангелістаў з разгорнутымі Евангеллямі на каленах. Позы святых свабодныя, трактоўка адзення выяўляе формы фігур[2].

Зноскі

  1. Віцебскае старажытнасховішча Архівавана 12 снежня 2007.
  2. 1 2 Віцебскія царскія вароты. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4), ISBN 985-11-0035-8.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Экспанаты Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Гісторыя Віцебска
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Царскія вароты
Катэгорыя·XVII стагоддзе ў Віцебску
Катэгорыя·Манументальна-дэкаратыўнае мастацтва Беларусі
Катэгорыя·Творы XVII стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара