wd wp Пошук:

Віталь Віктаравіч Веліканаў

Віталь Віктаравіч Веліканаў (нар. 2 мая 1973, Рагачоў, Гомельская вобласць, БССР) — беларускі навуковец, кандыдат ветэрынарных навук, дацэнт, рэктар Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі (з 16 мая 2019 года)[1].

Біяграфія

У 1996 годзе скончыў Віцебскую дзяржаўную акадэмію ветэрынарнай медыцыны па спецыяльнасці «Ветэрынарыя» і атрымаў кваліфікацыю «Лекар ветэрынарнай медыцыны». З 1996 па 2003 гады — асістэнт кафедры клінічнай дыягностыкі[2].

У 2003 годзе скончыў аспірантуру пры кафедры клінічнай дыягностыкі Віцебскай дзяржаўнай акадэміи ветэрынарнай медыцыны і абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата ветэрынарных навук на тэму «Вывучэнне новых элементаў патагенезу страўнікава-кішачных захворванняў, эфектыўнасці прымянення сродкаў эферэнтнай тэрапіі пры захворваннях стрававальнай сістэмы ў свіней, якія суправаджаюцца сіндромам інтаксікацыі».

З 2003 года — дацэнт кафедры клінічнай дыягностыкі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны. З 2006 года — намеснік дэкана факультэта ветэрынарнай медыцыны, з 2007 года — начальнік аддзела выхаваўчай работы, у 2008—2014 гадах выконваў абавязкі загадчыка кафедры клінічнай дыягностыкі. З 2009 па 2019 гады — прарэктар па інфармацыйнай і выхаваўчай рабоце Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны[3].

З 16 мая 2019 года — рэктар Беларускай дзяржаўнай сельскагападарчай акадэміі.

Навуковая дзейнасць

Галоўны накірунак навуковай дзейнасці — вывучэнне новых элементаў патагенезу страўнікава-кішачных захворванняў, эфектыўнасці прымянення сродкаў эферэнтнай тэрапіі пры захворваннях стрававальнай сістэмы ў свіней, якія суправаджаюцца сіндромам інтаксікацыі.

Аўтар больш за 90 друкаваных работ. З’яўляецца сааўтарам 2 навучальных, 1 практычнага, 1 даведачнага, 4 вучэбна-метадычных дапаможнікаў, 3 рэкамендацый, 9 настаўленняў па ўжыванні прэпаратаў.

Пад яго кіраўніцтвам было напісана і паспяхова абаронена 14 дыпломных работ, 4 магістарскія дысертацыі, падрыхтавана да абароны 1 кандыдацкая дысертацыя. У цяперашні час кіруе выкананнем 2 дысертацый на атрыманне вучонай ступені кандыдата навук.

Узнагароды

Выбраная бібліяграфія

Зноскі

  1. Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні 16.05.2019
  2. Супрацоўнікі кафедры клінічнай дыягностыкі ВДАВМ (руск.)
  3. Веліканаў Віталь Віктаравіч // ВДАВМ (руск.)
  4. Веліканаў Віталь Віктаравіч. Вучоныя Беларусі (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Кандыдаты ветэрынарных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1973 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны
Катэгорыя·Ветэрынары Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рагачове
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Рэктары Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 мая
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі