wd wp Пошук:

Вінцэнты Данак

Мемарыяльная дошка Вінцэнты Данака ў Кшэшавіцах

Вінцэ́нты Да́нак (польск.: Wincenty Danek; 8 кастрычніка 1907, Кшэшавіцы каля Кракава — 17 жніўня 1976, Кракаў) — прафесар, паляніст, педагог, гісторык літаратуры. Даследчык жыцця і творчасці Юзафа Крашэўскага.

Біяграфія

Бацька Уладзіслаў працаваў ураднікам у капальні ў Сершы (цяпер Тшэбіня); маці Паўліна з Багацкіх была хатняй гаспадыняй. Данак атрымаў пачатковую адукацыю ў кракаўскай гімназіі імя Генрыка Сянкевіча. У 1926 годзе паступіў на філасофскі факультэт Ягелонскага ўніверсітэта, які скончыў у 1930.

У 19311939 працаваў у прыватных гімназіях у Кальбушове, Кракаве і Торуні, бо не атрымаў месца ў дзяржаўных установах з прычыны сваіх левых поглядаў, блізкіх да ПСП. Падчас Другой сусветнай вайны працаваў ураднікам у каменаломнях Мянкіні. У 1942 завязаў кантакт з канспіратыўнай ячэйкай Польскай працоўнай партыі. У снежні 1944 года быў арыштаваны падчас правядзення падпольных заняткаў.

Пасля вайны арганізаваў у родных Кшэшавіцах гімназію. У 1947 прызначаны дырэктарам 4-й гімназіі ў Кракаве, у 1948 — загадчыкам аддзела сярэдніх школ і куратарам школьнае акругі. У 1951 пасля звальнення з дзяржаўнае службы ўладкаваўся на працу ў Вышэйшую дзяржаўную педагагічную школу ў Кракаве. Заснаваў тут факультэт завочнага навучання для рабочых, у наступным года стаў дэканам завочнага факультэта. У 1954 атрымаў званне дацэнта за працу «Педагагічныя погляды Адольфа Дыгасінскага».

У 1956 годзе абраны рэктарам Вышэйшае педагагічнае школы. У 1972, пасля сыходу з пасады, быў дырэктарам Інстытуту польскай філалогіі, кіраўніком кафедры методыкі выкладання, старшынёй Навуковай рады Інстытуту літаратурных даследаванняў Польскай акадэміі навук у Варшаве, галоўным рэдактарам «Ruchu Literackiego». Уваходзіў у склад «Выдавецкіх камітэтаў прац Крашэўскага» у «Ludowej Spółdzielni Wydawniczej» і «Wydawnictwie Literackim».

Памёр у 1976 годзе, 22 жніўня пахаваны на кшэшавіцкіх могілках. У Кшэшавіцах вуліца Аптэчная была перайменавана ў яго гонар, а на будынку агульнаадукацыйнага ліцэю, заснаванага ім, у 1987 годзе ўсталяваная мемарыяльная таблічка.

Творчасць

Займаўся даследваннямі жыцця і творчасці Юзафа Крашэўскага (выдаў між іншых манаграфію «Юзаф Ігнацы Крашэўскі. Біяграфічны нарыс», «Гістарычныя аповесці Крашэўскага», «Матэйка і Крашэўскі», «Дзве канцэпцыі гісторыі Польшчы») і Адольфа Дыгасінскага (выдаў яго «Педагагічныя лісты»).

Найважнейшыя працы

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Пахаваныя ў Малапольскім ваяводстве
Катэгорыя·Выпускнікі Ягелонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў каралеўстве Галіцыі і Ладамерыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Малапольскім ваяводстве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1907 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1976 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Кракаве
Катэгорыя·Памерлі 17 жніўня
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Літаратуразнаўцы Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Адраджэння Польшчы