wd wp Пошук:

Вінцэнты Вітас

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Вінцэнты Вітас (польск.: Wincenty Witos; 21 студзеня 187431 кастрычніка 1945) — польскі палітык, партыйны і дзяржаўны дзеяч. Тройчы Прэм’ер-міністр Польшчы ў 1920-1921, 1923 і 1926 гадах.

Адзін з ключавых і найбольш ўплывовых палітыкаў Другой Польскай Рэспублікі. Адзін з бацькоў незалежнай Польшчы.

Біяграфія

З 1895 года ў Польскай народнай партыі Галічыны, у 19081914 гадах дэпутат Галіцкага краёвага сейма ў Львове, з 12 красавіка 1908 года па 28 ліпеня 1931 года займаў пасаду войта сваёй роднай вёскі Вежхаславіцы. Член Дзяржаўнага савета Аўстра-Венгрыі (19111918), член фінансавага аддзела Часовага камітэта канфедэратыўных партыяў незалежнасці, з 1914 года. у Польскай народнай партыі «Пяст» (кіраўнік партыі з 26 чэрвеня 1916 года да 1931 года) і ў Вышэйшым нацыянальным камітэце, пазней у Нацыянальнай лізе (19171918), прэзідэнт Польскага ліквідацыйнага камітэта. З 1919 года — пасол на Сейм Польшчы.

Тры разы быў прэм’ер-міністрам24 ліпеня 1920 года па 13 верасня 1921 года, з 28 мая 1923 года па 14 снежня 1923 года і з 10 мая 1926 года па 14 мая 1926 года). Яго ўрад быў зрынуты ў выніку Майскага перавароту. У 19291930 гадах адзін з кіраўнікоў Цэнтралева. У 1930 годзе арыштаваны санацыйнымі ўладамі, зняволены ў Брэсцкай крэпасці, абвінавачаны па справе аб дзяржаўным перавароце. Быў асуджаны на 1,5 года зняволення і эміграваў у Чэхаславакію. Вярнуўся ў краіну 31 сакавіка 1939 года пасля акупацыі Чэхаславакіі нямецкай арміяй і стварэння пратэктарату Багеміі і Маравіі. Пасля агрэсіі Трэцяга рэйха супраць Польшчы адхіліў прапанову стварыць калабарацыянісцкі ўрад. Пасля стварэння Часовага ўрада нацыянальнага адзінства ў чэрвені 1945 года прызначаны намеснікам старшыні Нацыянальнай рады (не прыступіў да выканання сваіх абавязкаў). У 1945 годзе быў прэзідэнтам легальнай Польскай народнай партыі.

Зноскі

  1. Wincenty Witos // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Wincenty Witos // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Витос Винценты // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  4. Нацыянальная бібліятэка Францыі — 1537. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  5. Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 3 красавіка 2020.
  6. Витос Винценты // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  7. (unspecified title) Праверана 27 мая 2021.
  8. (unspecified title) Праверана 28 мая 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Польшчы
Катэгорыя·Памерлі ў 1945 годзе
Катэгорыя·Кавалеры Ордэны Зоркі Румыніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 21 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1874 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Малапольскім ваяводстве
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 студзеня
Катэгорыя·Памерлі ў Кракаве
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага арла (Польшча)
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 31 кастрычніка