wd wp Пошук:

Вільфрэда Лам

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лам.

Віфрэда Оскар дэ ла Кансепсьён Лам-і-Кастылья (ісп.: Wifredo Óscar de la Concepción Lam y Castilla, кіт. 林飛龍; 8 снежня 1902, Сагуа-ла-Грандэ, правінцыя Вілья-Клара — 11 верасня 1982, Парыж) — кубінскі жывапісец.

Біяграфія

Бацька — кітайскі гандляр, які эміграваў на Кубу, маці — мулатка з прымешкай індзейскай крыві (дачка рабыні з Конга). У 1916 годзе сям’я пераехала ў Гавану. У 1918—1923 гадах Лам вучыўся ў школе прыгожых мастацтваў у Гаване, затым перасяліўся ў Іспанію. Выпрабаваў уплыў сюррэалізму, злучаючы яго з афра-кубінскімі (сантэрыя) міфалагічнымі матывамі і выяўленчымі традыцыямі. У 1932 годзе ў жыцці мастака здарылася вялікая трагедыя — смерць жонкі і дзіцяці. Гэта падзея адбілася на яго творчасці, надаўшы яму трывожныя і змрочныя рысы. Браў удзел у Грамадзянскай вайне ў Іспаніі на баку рэспубліканцаў. У 1938 годзе прыехаў у Парыж, дзе пазнаёміўся з Пікаса і яго сябрамі (Мацісам, Лежэ, Міро, Бракам, Элюарам), у тым жа годзе наведаў Мексіку, дзе пасябраваў з Фрыдай Кало і Дыега Рыверай. У 1939 годзе яго першая персанальная выстава адбылася ў парыжскай галерэі П’ера Лейба. У 1940 годзе пераязджае ў Марсэль, дзе прымае ўдзел у стварэнні «Марсельскай гульні». У тым жа годзе Лам па прапанове Андрэ Брэтана ілюстраваў яго кнігу «Фата Маргана» (выдадзена ў Марселі, перавыдадзена ў Буэнас-Айрэсе), пазней ілюстраваў кнігі Рэнэ Шара і інш. У 1940-я гады атрымаў прызнанне, як на радзіме, так і ва ўсім свеце. У 1942 годзе пераехаў на Кубу, дзе пражыў 10 гадоў, потым вярнуўся ў Францыю. Знаходзіўся ў апазіцыі да рэжыму Батысты, у 1955 годзе выстаўляўся ў Гаванскім універсітэце ў знак салідарнасці з прысутнымі студэнтамі. Падтрымаў новы сацыялістычны ўрад, напісаўшы «Трэці свет» для прэзідэнцкага палаца.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Wifredo Lam // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 пасведчанне аб смерці
  4. 1 2 Grove Art Online / J. Turner[Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 1998. — ISBN 978-1-884446-05-4
  5. Wifredo Lam
  6. artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 27 лютага 2016.
  7. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  8. RKDartists Праверана 18 лістапада 2021.
  9. Biblioteca Virtual Miguel de Cervantes — 1999. Праверана 13 мая 2020.
  10. 1 2 https://www.tate.org.uk/whats-on/tate-modern/exhibition/ey-exhibition-wifredo-lam/who-is
  11. RKDartists
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся на Кубе
Катэгорыя·Памерлі ў 1982 годзе
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 снежня
Катэгорыя·Памерлі 11 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1902 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў дэпартаменце О-дэ-Сен
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу