Вільге́льм Райх (ням.: Wilhelm Reich; *24 сакавіка 1897, Дабранічы Перамышлянскага раёна Львоўскай вобласці — †3 лістапада 1957, Льюісбург, Пенсільванія, ЗША) — аўстрыйскі і амерыканскі псіхааналітык, прадстаўнік фрэйдамарксізму.
Шмат увагі надаваў пытанням сексуальнасці і сацыяльным праблемам. У 1920-я гады арганізаваў у Вене бясплатную псіхааналітычную клініку для бедных. Аўтар кнігі «Масавая псіхалогія фашызму».
У 1930 пераехаў у Берлін, дзе ўступіў у камуністычнай партыі. Але хутка быў выключаны з партыі. Пасля прыходу да ўлады нацыстаў пакінуў Еўропу і эміграваў у ЗША.
Райх лічыў, што вынайшаў «аргон» і сур’ёзна займаўся даследаванняў «аргонавай энергіі». Аднак, гэта «вынаходніцтва» не было прызнана афіцыйнай навукай.