wd wp Пошук:

Віктар Янавіч Валентыновіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Валентыновіч. Віктар Янавіч Валентыновіч (1869 ці 1870, Ілукста, Курляндская губерня, цяпер Латвія — 11 верасня 1933, Кустанай, Казахстан) — беларускі каталіцкі святар.

Біяграфія

З літоўскай шляхецкай сям’і, брат Яна Валентыновіча, таксама святара[1].

Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю ў Санкт-Пецярбургу. Прыняў сакрамэнт святарства ў 1894 годзе. У 1898 прызначаны пробашчам касцёла Св. Веранікі ў в. Селішча Лепельскага павета Віцебскай губерні. З 1917 года адміністратар парафіі Унебаўзяцця НПМ у Мсціславе Магілёўскай губерні, дэкан Клімавіцка-Мсціслаўскага дэканата. Пасля 1928 года пробашч касцёла Св. Казіміра ў Лагойску Мінскай вобласці.

Арыштаваны 26 жніўня 1930. Асуджаны 3 снежня 1930 асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую дзейнасць» дa 3 гадоў высылкі ў Казахстан з канфіскацыяй маёмасці. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны 31.10.1989 пракуратурай Мінскай вобласці. Асабовая справа в. № 28600-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Зноскі

  1. Валентыновіч Ян Янавіч, святар. У 1900—1910-я пробашч парафіі Стыглава (тагачасны паштовы адрас: ст. Корсаўка) Люцынскага павета Віцебскай губерні, цяпер Латвія.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Каталіцкія святары Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Магілёўскай духоўнай семінарыі
Катэгорыя·Постаці Лагойска
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Рэабілітаваныя ў СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вязні ГУЛАГа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра рэлігійных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Постаці Селішча (Ушацкі раён)
Катэгорыя·Памерлі ў СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Курляндскай губерні
Катэгорыя·Памерлі 11 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1869 годзе
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя ў БССР
Катэгорыя·Постаці Мсціслава
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1870 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1933 годзе