wd wp Пошук:

Віктар Якаўлевіч Крышчановіч

Віктар Якаўлевіч Крышчано́віч (18 лістапада 1915, Багатол, Томская губерня, Расійская імперыя1982) — савецкі беларускі географ, вучоны ў галіне картаграфіі і геадэзіі. Заснавальнік кафедры геадэзіі і картаграфіі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, кандыдат геаграфічных навук, дацэнт.

Біяграфія

Нарадзіўся ў горадзе Багатол (цяпер — у Краснаярскім краі), куды падчас Першай сусветнай вайны эвакуіраваліся яго бацькі, Якаў Гаўрылавіч і Дамініка Міхайлаўна.

Скончыў школу-сямігодку ў Мінску, пасля чаго ў 1930—1933 гадах вучыўся ў транспартна-эканамічным тэхнікуме, затым два гады працаваў у планавым аддзеле Галоўдзяржтранса БССР.

У 1935 годзе паступіў на геаграфічны факультэт БДУ, які скончыў у 1940 годзе з адзнакай і застаўся працаваць на кафедры асістэнтам.

У 1940 годзе быў прызваны ў РСЧА, служыў у тапаграфічным атрадзе ў Гродне. Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне. У пачатку вайны трапіў у акружэнне пад Мінскам, трапіў у палон, але праз 10 дзён збег і удзельнічаў у беларускім падполлі са жніўня 1941 па верасень 1943 гадоў, працуючы ў акупаваным Мінску стрэлачнікам і чарцёжнікам на чыгунцы, уваходзячы ў групу падпольнага райкама партыі[1].

У кастрычніку 1943 года па заданні райкама партыі быў камандзіраваны ў партызанскі атрад імя Катоўскага, які ўваходзіў у Асвейскую брыгаду імя Фрунзе (камандзір — І. К. Захараў), затым — у спецгрупу гэтай брыгады.

Пасля вызвалення тэрыторыі Беларусі ўлетку 1944 года адразу быў накіраваны на працу ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.

Навуковая дзейнасць

В. Я. Крышчановіч зрабіў вялікі ўнёсак у развіццё картаграфіі ў Беларусі[2]. Віктар Якаўлевіч кіраваў кафедрай з дня яе стварэння (1 кастрычніка 1969) па 1980 год.

Віктар Якаўлевіч удзельнічаў у стварэнні Атласа БССР (1958). Ён узначаліў навуковае даследванне — «Вывучэнне насельніцтва Беларусі і яго картаграфаванне па выніках Усесаюзных перапісаў 1959 і 1970 гг.». Пад яго кіраўніцтвам супрацоўнікі кафедры ўдзельнічалі ў стварэнні адзінай Дзяржаўнай карты насельніцтва СССР, выдадзенай у 1975 годзе. Дзякуючы яго актыўнай падтрымцы развівалася цеснае супрацоўніцтва з картаграфічнай фабрыкай № 2 ГУГК СССР і кафедрай картаграфіі МДУ.

За час працы на кафедры В. Я. Крышчановічам было апублікавана 58 навукова-метадычных работ, а таксама падрыхтавана 3 рэцэнзіі на падручнікі па картаграфіі, якія выдаюцца ў МДУ. Віктар Якаўлевіч удзельнічаў у чатырох Усесаюзных канферэнцыях па картаграфіі.

Педагагічная дзейнасць

Педагагічная дзейнасць на геаграфічным факультэце звязана з дысцыплiнамi тапографа-картаграфічнага профілю. Па гэтых прадметах ён чытаў лекцыі, праводзіў лабараторныя заняткі, а таксама палявую і вытворчую практыкі.

Узнагароды і прэміі

За сваё жыццё ён быў узнагароджаны знакам «Выдатнік геадэзіі і картаграфіі СССР», шасцю медалямі, Граматай Вярхоўнага Савета БССР, 19-ю Ганаровымі граматамі і падзячнымі граматамі.

Выбраная бібліяграфія

Зноскі

  1. Картограф, педагог, ученый // Журнал «Земля Беларуси», № 4, 2015. — стр. 49
  2. Дэканат факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта(недаступная спасылка)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Краснаярскім краі
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 лістапада
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1915 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Кандыдаты геаграфічных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Томскай губерні
Катэгорыя·Узнагароджаныя Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі геаграфічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Памерлі ў 1982 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Географы Беларусі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»