Ві́ктар Сярге́евіч Камянко́ў (нар. у 1956 годзе, Мокравічы, Магілёўская вобласць, Беларуская ССР) — доктар юрыдычных навук, Старшыня Вышэйшага гаспадарчага суда Рэспублікі Беларусь, старшыня грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў»[1].
Віктар Сяргеевіч нарадзіўся ў 1956 годзе, у Магілёскай вобласці Беларускай ССР.
Скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1978 годзе. Пасля заканчэння вучобы, пачаў сваю кар’еру ў якасці стажора пракуратуры Кастрычніцкага раёна г. Магілёва. У перыяд з 1979 па 1983 год быў памочнікам пракурора Кастрычніцкага раёна, а потым і старшым памочнікам пракурора па Ленінскаму раёну г. Магілёва. З 1987 па 1992 год з’яўляўся намеснікам начальніка, а потым і начальнікам аддзела па наглядзе за разглядам грамадзянскіх спраў у органах Пракуратуры Рэспублікі Беларусь[2].
З 1993 года працаваў у Вышэйшым гаспадарчым судзе Рэспублікі Беларусь з пачатку на пасадзе намесніка старшыні, потым — першага намесніка старшыні, а ў 2001 годзе быў прызначаны старшынёй Вышэйшага гаспадрачага суда Рэспублікі Беларусь. Займаў гэтую пасаду да скасавання ВГС, як асобнага органа[3].
Займае пасаду старшыні грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў», намеснікам старшыні Міжнароднага саюза юрыстаў (Масква).
Кандыдатцкую дысертацыю абараніў у 1994 па напрамку грамадзянскага працэсу. У 2004 абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Прававыя гарантыі абароны інтарэсаў юрыдычных асобаў і грамадзян у гаспадарчым (арбітражным) працэсе»[2].
З’яўляецца адным з распрацоўшчыкаў мадэльных Грамадзянскіх кодэксаў краін СНД і Закона аб банкруцтве, а так сама шэрагу важнейшых нарматыўных прававых актаў Рэспублікі Беларусь, такіх як[4]:
Ініцыяваў такія вучэбныя дысцыпліны і навуковыя напрамкі, як[1]:
З 2004 года ўзначальвае кафедру фінансавага права і прававога рэгулявання гаспадарчай дзейнасці юрыдычнага факультэта БДУ.[4]
Мае наступныя ўзнагароды і званні[1]: