wd wp Пошук:

Віктар Раманавіч Карасёў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Карасёў. Віктар Раманавіч Карасёў (нар. 12 лютага 1937, Ветрына) — беларускі краязнавец.

Біяграфія

Нарадзіўся ў в. Рыбакі, зараз г. п. Ветрына. У 1955 годзе скончыў Ветрынскую школу і паступіў у Даўгаўпілскае радыётэхнічнае авіяцыйнае ваеннае вучылішча. 27 год аддаў службе ў Савецкай Арміі. Падчас службы паступіў на гісторыка-філалагічны факультэт Латвійскага дзяржуніверсітэта, які скончыў у 1968 годзе. Пасля звальнення з вайсковай службы ў 1982 годзе ўладкаваўся на працу настаўнікам гісторыі ў Полацку, 8 гадоў выкладаў у сярэдніх школах № 9 і № 12, а потым пераехаў у Ветрына і 15 гадоў адпрацаваў настаўнікам гісторыі ў Ветрынскай школе. У 2003 годзе на яе базе быў адкрыты музей школы і роднага мястэчка (стваральнік — Віктар Раманавіч Карасёў).

Дзейнасць

Вывучае гісторыю роднага пасёлка, вынікам чаго сталі кнігі «Ветрына і наваколле: храналогія гісторыі» (1999), «Мая любоў — Ветрына» і «Майго сэрца часцінка: нарысы з гісторыі Ветрынскай школы» (2004). Аўтар кніг «У памяці людской назаўжды» (2010), «Па гістарычных мясцінах полацкай зямлі» (2011), «Наддзвінне»: ад пачатку да сёння : гістарычны нарыс" (2012).

Дзякуючы Віктару Раманавічу, на Ветрыншчыне з’явіліся помнікі, мемарыяльныя дошкі ў гонар знакамітых землякоў: Г. Місуны, П. Клыпы, А. М. Семянтоўскага, Б. І. Эпімах-Шыпілы, В. С. Гарбука, С. П. і М. П. Сямашкаў, А. А. Грыневіча, Я. Кульнева і інш. У 2004 годзе стаў аўтарам эскіза герба Ветрына і арганізатарам устаноўкі мемарыяльнага знака з нагоды 500-годдзя пасёлка.

Публікацыі па ваеннай, гісторыка-краязнаўчай і літаратурна-мастацкай тэматыцы змяшчае на старонках рэспубліканскага і мясцовага друку. Супрацоўнічае з літаратурным аб’яднаннем «Наддзвінне». У 2012 годзе Віктар Раманавіч быў прыняты ў Саюз пісьменнікаў Беларусі.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Краязнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Полацкім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Латвійскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1937 годзе