wd wp Пошук:

Наддзвінне

«Наддзвінне», Народнае літаратурнае аб’яднанне «Наддзвінне» — аб’яднанне беларускіх пісьменнікаў, якое створана ў 1926 годзе у Полацку, як Полацкі філіял Маладняка. З’яўляецца адным з найстарэйшых у Беларусі, і па сённяшні дзень працягвае сваю творчую працу.

Гісторыя

Праз «Наддзвінне» прайшло нямала вядомых беларускіх літаратараў. Сярод паэтаў членамі аб’яднання былі А. Дудар, А. Звонак, сярод празаікаў – Я. Скрыган. У перадваенны час тут заявілі пра сябе Э. Самуйленак, П. Броўка, Т. Хадкевіч. У літаб’яднанні рабілі свае першыя крокі такія пісьменнікі, як Г. Бураўкін, В. Лукша, М. Барэйша, Н. Гальпяровіч і інш.

Дзейнасць

Удзельнікамі аб’яднання выдаюцца аўтарскія і калектыўныя зборнікі паэзіі, праводзяцца літаратурныя вечарыны і творчыя сустрэчы. Таксама ў газеце «Полацкі веснік» заўсёды друкуецца літаратурная старонка.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Літаратурныя аб’яднанні Беларусі