wd wp Пошук:

Віктар Міхайлавіч Наскалаў

Віктар Міхайлавіч Наскалаў (1948 г., Навашахцінск, Растоўская вобласць, РСФСР — 2019 г., Наваполацк, Віцебская вобласць, Беларусь) — беларускі вучоны ў галіне тэорыі і методыкі фізічнага выхавання і спорта, педагог.

Біяграфія

Нарадзіўся в 1948 годзе ў горадзе Навашахцінск Растоўскай вобласці РСФСР ва Усходнім Данбасе.

У 1966 годзе паступіў і ў 1970 годзе скончыў Растоўскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Фізічнае выхаванне». Затым служыў у арміі, працаваў настаўнікам у школе. З 1971 года — асістэнт кафедры фізічнага выхавання Шахцінскага тэхналагічнага інстытута. У 1972 годзе ва ўзросце 23 год прызначаны загадчыкам гэтай кафедры.

У 1974 годзе пераязжае ў Наваполацк і займае пасаду выкладчыка кафедры фізічнага выхавання Наваполацкага політэхнічнага інстытута. З 1990 па 2000 год — загадчык кафедры фізічнага выхавання Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 2000 па 2012 годы — загадчык кафедры тэорыі і методыкі фізічнага выхавання, с 2012 года — дацэнт кафедры фізічнага выхавання і спорта.

У 1991 годзе пасля заканчэння аспірантуры адразу абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата педагагічных навук. Тэма кандыдацкай дысертацыі: “Прафесійна-прыкладная фізічная падрыхтоўка студэнтаў па спецыяльнасці «Хімічная вытворчасць» па спецыяльнасці «Тэорыя і методыка фізічнага выхавання, спартыўнай трэніроўкі і аздараўленчай, фізічнай культуры».

У 1992 годзе атрымаў вучонае званне дацэнта. Мае атэстат дацэнта № 000001 — першы ў гісторыі незалежнай Беларусі атэстат дацэнта!

31 студзеня 2018 года абараніў дысертацыю «Тэарэтыка-метадычныя асновы фізічнага выхавання студэнтаў, якiя навучаюцца у экалагiчна неспрыяльных умовах» на суісканне вучнай ступені доктара педагагічных навук па спецыяльнасці «Тэорыя і методыка фізічнага выхавання, спартыўнай трэніроўкі, аздараўленчай і адаптыўнай фізічнай культуры» у Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры.

Навуковыя інтарэсы і дзейнасць

Пад ягоным навуковым кіраўніцтвам абаронена амаль два дзясяткі магістарскіх дысертацый. Навуковы кіраўнік больш дзесяці навукова-даследчых праектаў і тэм.

Даследуе:

Бібліяграфія

З’яўляецца аўтарам некалькіх сотняў навуковых, навукова-метадычных і навукова-папулярных публікацый, вучэбных дапаможнікаў і манаграфій.

Кнігі

Артыкулы

Зноскі

Спасылкi

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Наваполацку
Катэгорыя·Дактары педагагічных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выкладчыкі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў 2019 годзе
Катэгорыя·Педагогі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1948 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Навашахцінску