wd wp Пошук:

Віктар Мікітавіч Швед

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Швед. Віктар Мікітавіч Швед (нар. 23 сакавіка 1925, в. Мора, Гайнаўскі павет Падляскага ваяв., Польшча22 кастрычніка 2020) — беларускі[1] паэт, перакладчык, публіцыст, грамадскі дзеяч. Заслужаны дзеяч культуры Польшчы (1971).

Біяграфічныя звесткі

Нарадзіўся 23 сакавіка 1925 года ў сялянскай сям’і ў беларускай вёсцы Мора на Падляшшы ў Польскай Рэспубліцы. Вучыўся ў польскай школе ў Моры, а пасля ў Орлі. Пра гэта ў «У адроджанай краіне» ён пісаў так: «Не было на Беласточчыне навучання беларускай мове. Польскія асветныя ўлады арганізавалі вясковыя чатырохкласныя школы і так прыдумалі ў іх навучанне: дзеці вучыліся сем гадоў; у першым і другім класе па годзе, у трэцім два гады і ў чацвёртым класе тры гады». Тады ён пачаў пісаць вершы на польскай мове.

Выпускнік Беларускага ліцэя ў Бельску-Падляскім (1946). Закончыў Акадэмію палітычных навук у Варшаве (1951), аддзяленне журналістыкі (1955) і аддзяленне беларускай філалогіі (1969) Варшаўскага ўніверсітэта. Працаваў журналістам у «Ніве», рэдактарам у выдавецтве «Książka i Wiedza» ў Варшаве (1960—1988). Пасля выхаду на пенсію жыў у Беластоку. Сябра Саюза польскіх пісьменнікаў і Беларускага літаратурнага аб’яднання «Белавежа».

Творчасць

Дэбютаваў 24 сакавіка 1957 года вершам «Я — беларус» на старонках тыднёвіка «Ніва». Пісаў на беларускай і польскай мовах. Апублікаваў зборнікі вершаў «Жыццёвыя сцежкі» (1967), «Дзяцінства прыстань» (1975), «Дружба» (Мінск, 1976), «Мая зялёная Зубровія» (Мінск, 1990), «Родны схоў» (1991), «Вясёлка» (1991), «Вершы Натальцы» (1998). У яго паэтычных зборніках раскрываецца тэма вернасці роднай зямлі і мове,[2] адлюстравана драма беларускай вёскі і роднай мовы ў выніку дэнацыяналізацыі і гратэскавай правінцыйнай урбанізацыі.[3] Пісаў для дзяцей.

Перакладаў з беларускай, рускай, украінскай моў на польскую, з польскай — на беларускую. У перакладзе на польскую мову выйшла кніжка В. Шведа «Выбраныя вершы» (1997). Некаторыя яго вершы пакладзены на музыку.

Бібліяграфія

Узнагароды і прэміі

Зноскі

  1. Бэнэфіс Віктара Шведа
  2. А. Мальдзіс (БелЭн, 2003)
  3. У. Конан (2000)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускага ліцэя імя Браніслава Тарашкевіча
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Францыска Скарыны
Катэгорыя·Памерлі 22 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Асобы, якія памерлі менш за год таму
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Паэты Польшчы
Катэгорыя·Перакладчыкі Польшчы
Катэгорыя·Польскамоўныя паэты
Катэгорыя·Памерлі ў 2020 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гайнаўскім павеце
Катэгорыя·Выпускнікі Варшаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы культуры Польшчы
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1925 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Беларускага літаратурнага аб’яднання «Белавежа»