wd wp Пошук:

Віктар Дзмітрыевіч Вятошкін

Віктар Дзмітрыевіч Вятошкін (нар. 10 мая 1925, в. Новая Мільча, Гомельскі раён27 чэрвеня 2015, Мінск) — поўны кавалер ордэна Славы[1].

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Новая Мільча, цяпер Гомельскага раёна Гомельскай вобласці ў сям’і рабочага-чыгуначніка. Скончыў 9 класаў, калі пачалася Вялікая Айчынная вайна. У першыя дні працаваў на будаўніцтве абарончых збудаванняў, капаў супрацьтанкавыя рвы. Застаўся на акупаванай тэрыторыі.

У канцы 1943 г. Гомель быў вызвалены. Віктар паступіў вучыцца ў Гомельскі чыгуначны тэхнікум. Калі юнакоў 1925 года нараджэння пачалі прызываць у армію, ён як маючы «бронь» не падлягаў мабілізацыі. У пачатку 1944 г. прыйшоў у ваенкамат і добраахвотнікам пайшоў у Чырвоную Армію.

Пасля месячнай падрыхтоўкі ў запасным палку каля горада Старадубам Бранскай вобласці, у сакавіку 1944 года быў накіраваны ў 601-ы стралковы полк 82-й стралковай дывізіі. Малады баец змяніў некалькі спецыяльнасцяў: быў простым стралком, затым уваходзіў у кулямётны рвазлік, потым-другім нумарам у разлік супрацьтанкавага ружжа. Удзельнічаў у баях за вызваленне Беларусі, Польшчы, змагаўся на тэрыторыі Германіі.

Наводчык кулямёту 601-га стралковага палка чырвонаармеец Віктар Вятошкін 14 студзеня 1945 года пры прарыве варожай абароны на левым беразе ракі Віслы ў раёне польскага горада Варка падавіў дзве кулямётныя кропкі і знішчыў да дзясяці варожых салдат. За мужнасць і адвагу, праяўленыя ў баях, 14 студзеня 1945 года чырвонаармеец Вятошкін Віктар дзмітрыевіч узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені[2].

За два з паловай месяцы 601-ы стралковы полк з баямі прайшоў па Польшчы і выйшаў да ракі Одэр. 27 сакавіка 1945 года пры ліквідацыі плацдарма на правым беразе ракі Одэр у раёне населенага пункта Альткюстрынхен, цяпер Стары кастшынек, камандзір мінамётнага разліка 601-га стралковага палка Вятошкін В. Д. знішчыў дзве агнявыя кропкі ворага і адзінаццаць варожых салдат. За мужнасць і адвагу, праяўленыя ў баях, 26 красавіка 1945 года Вятошкін Васіль Дзітрыевіч узнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені[2].

57 мая 1945 года сяржант Віктар Вятошкін у баю каля Врыцэн падавіў пяць варожых агнявых кропак і знішчыў да дзясятка салдат. Знаходзячыся потым у баявых шэрагах пяхоты, карэктаваў агонь мінамёта, з асабістай зброі паразіў некалькі салдатаў ворага.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 мая 1946 года за ўзорнае выкананне заданняў камандавання ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі сяржант Вятошкін Віктар Дзмітрыевіч узнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені, стаўшы поўным кавалерам ордэна Славы[2].

Але ордэн Славы 1-й ступені знайшоў узнагароджанага толькі ў 1970 годзе, дзякуючы пісьменніку з Масквы Я. А. Вертлібу, які, падчас працы ў ваенных архівах, знайшоў звесткі аб тым, што мінамётчык з Беларусі за баі на тэрыторыі гітлераўскай Германіі быў прадстаўлены да гэтай высокай узнагарроды, але так яе і не атрымаў[2].

У сакавіку 1950 года В. Д. Вятошкін быў дэмабілізаваны. У 1958 годзе ён скончыў школу рабочай моладзі. Член КПСС з 1962. Да 1983 года працаваў фотацынкографам на фабрыке «Палесдрук». У 1977 годзе за паспяховае ўнядрэнне тэхналогіі афсетнага друку быў узнагароджаны ордэнам Леніна, у 1975 годзе за беззаганную здачу гатовай прадукцыі В. Д. Вятошкіну было прысовена званне «Ганаровы работнік прамысловасці Беларускай СССР». Жыў у горадзе Гомеле. Памер 27 чэрвеня 2015 года.

Узнагароды

Памяць

Зноскі

  1. Ветошкин Виктор Дмитриевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 112. — 737 с..
  2. 1 2 3 4 Віктар Дзмітрыевіч Вятошкін на сайце «Героі краіны»
  3. Открыты мемориальные доски Бородину и Ветошкину

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (34):
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Гомеля
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Трыццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Славы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гомелі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «60 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
Катэгорыя·Пахаваныя ў Гомелі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Жукава
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1925 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 2015 годзе
Катэгорыя·Поўныя кавалеры ордэна Славы
Катэгорыя·Памерлі 27 чэрвеня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»