wd wp Пошук:

Віктар Васільевіч Еўдакімаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Еўдакімаў. Віктар Васільевіч Еўдакімаў (27 жніўня 1911, г. Екацерынадар, Расія — 20 верасня 1945, г. Беласток, Польшча) — Герой Савецкага Саюза, лётчык-бамбавік, камандзір эскадрыллі авіяпалка, гвардыі падпалкоўнік.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і працоўнага. Член КПСС з 1941 года. Скончыў рабфак. Працаваў на заводзе «Растсельмаш» слесарам і зваршчыкам. У Чырвонай арміі з 1934 года. У 1937 годзе скончыў Сталінградскае ваеннае авіяцыйнае вучылішча. Удзельнік баёў на р. Халхін-Гол ў 1939 годзе. У баях Вялікай Айчыннай вайны з 1941 года.

Камандзір эскадрыллі 6-га гвардзейскага авіяцыйнага палка (6-я гвардзейская авіяцыйная дывізія, 1-й гвардзейскі авіяцыйны корпус, АДД) гвардыі маёр Еўдакімаў да мая 1944 года здзейсніў 231 баявы вылет на бамбаванне ваенна-прамысловых аб’ектаў у глыбокім тыле ворага і размяшчэнне яго войскаў.

20 верасня 1945 года памёр ад ран. Пахаваны ў Ваўкавыску, яго імем названа адна з вуліц горада. У Растове-на-Доне на заводзе «Растсельмаш» усталяваны бюст[1].

Узнагароды

Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 19 жніўня 1944 года. Узнагароджаны 2 ордэнамі Леніна, 2 ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі.

Зноскі

  1. 27 жніўня 1911 г. у г. Екацерынадар (цяпер Краснадар) у сям’і працоўнага нарадзіўся Віктар Васільевіч ЕЎДАКІМАЎ, Герой Савецкага Саюза, лётчык-бамбавік, камандзір эскадрыллі авіяпалка, гвардыі падпалкоўнік
Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Пахаваныя ў Ваўкавыску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За абарону Ленінграда»
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 жніўня
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За абарону Масквы»
Катэгорыя·Памерлі ў Ваўкавыску
Катэгорыя·Памерлі ў 1945 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1911 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За абарону Сталінграда»
Катэгорыя·Памерлі 20 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Краснадары
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна