wd wp Пошук:

Віктар Арміцкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Арміцкі. Віктар Рудольф Арміцкі (да 1924 года Нусбаўм; польск.: Wiktor Rudolf Ormicki); 1 студзеня 1898, Кракаў — 17 верасня 1941, канцлагер Маўтхаўзен) — польскі географ, картограф, прафесар і выкладчык вышэйшых навучальных устаноў: Кракаўскага Ягелонскага ўніверсітэта, Вольнага універсітэта ў Варшаве, Сілезскага інстытута педагогікі ў Катавицах, Вышэйшай камерцыйнай школы ў Кракаве і Львоўскага ўніверсітэта. Прызнаны спецыяліст па эканамічнай геаграфіі і дэмаграфіі.

6 лістапада 1939 у ліку 200 польскіх прафесараў Арміцкі быў арыштаваны немцамі і адпраўлены ў Заксенхаўзен. Увесну 1940 года пасля пратэстаў, у тым ліку Ватыкану, некаторыя з іх з-за дрэннага стану былі вызваленыя з лагера. Арміцкага, у якога немцы знайшлі яўрэйскія карані, перавялі спачатку ў Дахау, а затым у Маўтхаўзен.

У лагеры працягваў чытаць лекцыі вязням. Ва ўмовах канцлагера, холаду і недаядання, ён не адмовіўся ад навуковай працы, напісаў працу «Аб пытаннях засялення зямнога шара». Перад смерцю паспеў перадаць сшыткі са сваёй працай зняволеным немцам, якім было загадана забіць прафесара.

В. Арміцкі быў павешаны ў верасні 1941 года ў канцлагеры Маўтхаузен.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1034848194 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 28 красавіка 2014.
  2. 1 2 3 Room of Names
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1034848194 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  4. (unspecified title) Праверана 3 ліпеня 2019.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 лютага
Катэгорыя·Памерлі 17 верасня
Катэгорыя·Выпускнікі Ягелонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Постаці Халакоста ў Польшчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў канцлагеры Маўтгаўзен
Катэгорыя·Памерлі ў 1941 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кракаве
Катэгорыя·Павешаныя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі Львоўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1898 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Ягелонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Географы Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Памерлі ў зямлі Верхняя Аўстрыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вязні канцлагера Заксенгаўзен
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 студзеня