wd wp Пошук:

Віктар Аляксандравіч Іпацьеў

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Іпацьеў. Віктар Аляксандравіч Іпа́цьеў[1] (руск.: Виктор Александрович Ипатьев; 30 сакавіка 1942 — 9 чэрвеня 2009) — вучоны ў галіне лесазнаўства, глебазнаўства і радыеэкалогіі лесу. Доктар сельскагаспадарчых навук (1986), прафесар (1997), акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1996), замежны член Расійскай акадэміі сельскагаспадарчых навук (1998). Незалежны эксперт ААН па лесу ад краін Усходняй Еўропы (1996)[2].

Біяграфія

Нарадзіўся ў Омску. Разам з бацькамі пераязджаў у Мічурынск, Мінск, Горкі. У 1959 годзе скончыў сярэднюю школу у Горках і паступіў на гідрамеліярацыйны факультэт Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. У 1962 годзе, пасля пераезду сям’і ў Мінск, перавёўся ў Беларускі тэхналагічны інстытут, які скончыў у 1965 годзе. У 1965 годзе быў прызваны на службу ў Савецкую Армію. У 1967 годзе паступіў у аспірантуру пры Беларускім тэхналагічным інстытуце. У 1966—1989 гг. інжынер-глебазнаўца, асістэнт, дацэнт, дэкан факультэта, загадчык кафедрай у Беларускім тэхналагічным інстытуце. у 1971 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю, у 1986 годзе — доктарскую. У 1985 годзе быў абраны сакратаром партыйнага камітэта інстытута. У 1989 годзе В. А. Іпацьеў прызначаны на пасаду дырэктара Беларускага навукова-даследчага інстытута лясной гаспадаркі, у 1992—2006 гг. Інстытута лесу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Са снежня 2000 г. сакавік 2001 г. выконваў абавязкі Прэзідэнта НАН Беларусі.

У 1997—2001 гг. В. А. Іпацьеў уваходзіў у склад Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь, у 1998—2001 гг. абіраўся дэпутатам Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі.

Памёр В. А. Іпацьеў 9 чэрвеня 2009 г.

Навуковая дзейнасць

В. А. Іпацьеву належаць навуковыя працы па павелічэнню прадукцыйнасці лясоў на пераўвільготненых глебах, аптымізацыі мінеральнага жыўлення дрэвавых раслін і інш. Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС прымаў актыўны ўдзел у распрацоўцы мерапрыемстваў па змяншэнню наступстваў радыяцыйнага забруджання біягеацэнозаў. Узначальваў навуковы савет НАН Беларусі па праблемах лесу, уваходзіў у склад рэдакцыйных саветаў часопісаў «Лесное и охотничье хозяйство Беларуси», «Лесоведение» (Расія).

З’яўляецца аўтарам больш за 290 навуковых прац, у тым ліку 51 манаграфій, 22 вынаходніцтваў[2].

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата.
  2. 1 2 Академик ИПАТЬЕВ Виктор Александрович(руск.)  // Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Лесаводы Беларусі
Катэгорыя·Памерлі 9 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Дэпутаты Парламенцкага сходу Беларусі і Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Омску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Катэгорыя·Дактары сельскагаспадарчых навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі БДТУ
Катэгорыя·Памерлі ў 2009 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1942 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй альма-матар у картцы
Катэгорыя·Глебазнаўцы СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Вучоныя СССР
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў