wd wp Пошук:

Віктар Іосіфавіч Язневіч

Віктар Іосіфавіч Язневіч (нар. 1957, Гродна) — беларускі спецыяліст у галіне капмп’ютарнай тэхнікі і інфарматыкі, кандыдат тэхнічных навук; перакладчык, папулярызатар творчасці Станіслава Лема.

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1957 годзе ў Гродне, тут вучыўся ў школе, зацікавіўся фантастыкай, пазнаёміўся з польскай мовай. Затым працягваў навучанне ў Мінску. У 1979 скончыў факультэт прыкладнай матэматыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У студэнцкія гады захапіўся творчасцю Станіслава Лема, паклаўшы пачатак сваёй калекцыі. Затым працуе на Мінскім вытворчым аб’яднанні вылічальнай тэхнікі.

З 1999 у вольны ад асноўнай працы час пачаў перакладаць на рускую мову артыкулы Станіслава Лема, прысвечаныя камп’ютарам і інфармацыйным тэхналогіям, а пасля — і працы на філасофскія, літаратурныя, публіцыстычныя і іншыя тэмы, а таксама апавяданні. Перакладаў таксама С. Лема з польскай на беларускую і з рускай на польскую мовы.

Пераклады Віктара Язневіча былі апублікаваны ў кнігах-зборніках выдавецтва АСТ (Масква): «Молох» (2005, «Тайна китайской комнаты», «Мегабитовая бомба», «Мгновение», артыкулы і апавяданні), «Так говорил… Лем» (2006, зборнік інтэрв’ю), «Мой взгляд на литературу» (2009, «Мой взгляд на литературу», «Sex Wars», артыкулы і апавяданне), «Хрустальный шар» (2011), а таксама друкаваліся ў часопісах («Компьютерра», «Химия и жизнь», «Знание — сила», «Przegląd Filozoficzno-Literacki» і інш.) і газетах. Пра лемаўскую творчасць Віктар Язневіч апублікаваў больш за 30 артыкулаў у Беларусі, Расіі, Польшчы, Украіне, Балгарыі. Яго калекцыя налічае больш за 700 кніг Станіслава Лема і пра яго ды іншыя матэрыялы[1].

Выбраная бібліяграфія

Зноскі

  1. nlb.by

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кандыдаты тэхнічных навук
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Перакладчыкі з польскай мовы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1957 годзе
Катэгорыя·Перакладчыкі на рускую мову