wd wp Пошук:

Віктар Іванавіч Сычугоў

Віктар Іванавіч Сычугоў (* 1837, Санкт-Пецярбург — † 1892, Варшава) — кіеўскі архітэктар.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу. На працягу 1861-64 гадоў вучыўся ў Пецярбургскай акадэміі мастацтваў. Быў адзначаны 1-м залаты медалём, атрымаў званне класнага мастака 1-й ступені. У 1867 годзе атрымаў званне акадэміка архітэктуры.

Пасля гэтага працаваў у Смаленску (1869-71 года), а ў 1871 годзе пераехаў у Кіеў. У Кіеве працаваў архітэктарам Удзельнага ведамства.

Менавіта на 1870-80-я гады прыпадае найбольш плённы этап творчасці архітэктара.

На працягу 1885-87 гадоў займаў пасаду губернскага архітэктара у Гродне. У 1880-х гадах удзельнічаў у будаўніцтве Новых казармаў за чыгункай у Гродне (цяпер на рагу вуліц Чырвонаармейскай і Шчорса)[1].

Апошнія гады жыцця жыў у Варшаве.

Стыль

Ужываў стылявыя формы неарэнесансу, неабарока, неаготыкі, неарускага і неавізантыйскага стыляў.

Працы ў Кіеве

Ваданапорная вежа да перабудовы ў Храм прападобнага Сергія Раданежскага
Прыбытковы дом сям’і Шкот
Прыбытковы дом Караваевых
Будынак Кіеўскай удзельнай канторы

У Кіева-Пячэрскай лаўры пабудаваў:

Іканапісная школа і майстэрня

Працы па прыватных заказах:

Флігель асабняка барона Штэйнгеля

Працы для іншых гарадоў

Нерэалізаваныя праекты

Зноскі

  1. Александр Севенко. История 11-го военного городка в г. Гродно (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Выпускнікі Імператарскай Акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1892 годзе
Катэгорыя·Архітэктары XIX стагоддзя
Катэгорыя·Правадзейныя члены Імператарскай Акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Гродзенскія губернскія архітэктары
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1837 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Варшаве
Катэгорыя·Пахаваныя на Праваслаўных могілках Варшавы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Архітэктары Украіны
Катэгорыя·Памерлі 5 ліпеня
Катэгорыя·Архітэктары Расіі
Катэгорыя·Выкладчыкі Імператарскай Акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Стацкія саветнікі
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Архітэктары Кіева
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»