wd wp Пошук:

Відзаўскае

Відзаўскае (Відзскае[1][2]) — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, у басейне ракі Дрысвята, за 34 км на паўднёвы захад ад горада Браслаў, за 1 км на поўнач ад гарадскога пасёлка Відзы, каля вёскі Балікі.

Плошча возера складае 0,97 км². Найбольшая глыбіня 20,5 м. Даўжыня 4,07 км, найбольшая шырыня 0,54 км. Аб′ём вады 5,11 млн. м³. Плошча вадазбору 4,5 км². Схілы катлавіны вышынёй болыш за 20 м, у паўднёвай частцы стромкі абразійны схіл. Катлавіна складзена з 3 плёсаў — мелкаводнага ўсходняга, карытападобнай формы з шырокай літараллю (да 30 м) заходняга і найбольш складанай будовы цэнтральнага з востравам (плошча 0,4 га) і меллю. Большасць берагоў зліваецца са схіламі катлавіны, у асобных месцах пойма шырынёй да 10 м. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей — ілы. Возера злучана пратокай з возерам Сэклы. Выцякае ручай у возера Маруга[3].

У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, плотка, краснапёрка, акунь, лінь і іншыя рыбы.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 142. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.
  2. Відзскае возера // Белорусский Посейдон Архівавана 12 студзеня 2014.
  3. Ліст карты N-35-18 Архівавана 2 мая 2013.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Азёры Браслаўскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак