wd wp Пошук:

Вячаслаў Сямёнавіч Сцёпін

Гутарка з акадэмікам Вячаславам Сямёнавічам Сцёпіным, запісаная філосафам Уладзімірам Рыгоравічам Буданавым

Вячаслаў Сямёнавіч Сцёпін (19 жніўня 1934, пас. Наўля, Бранская вобласць14 снежня 2018, г. Масква) — беларускі і расійскі філосаф і арганізатар навукі. Доктар філасофскіх навук, прафесар, акадэмік Расійскай акадэміі навук.

Біяграфія

Бацька, Сямён Мікалаевіч Сцёпін (1911—1998) — партыйны функцыянер. У 1941 Вячаслаў Сцёпін з маці, Антанінай Пятроўнай Сцёпінай (1910—1987), выехаў з Масквы, дзе тады жыла сям’я, у эвакуацыю ў Сцерлітамак. З 1946 года сям’я Сцёпіных жыла ў Мінску. Скончыў 4-ю сярэднюю школу г. Мінска (1951), аддзяленне філасофіі гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1956) і аспірантуру па кафедры філасофіі БДУ (1959). З 1959 па 1974 год — выкладчык, дацэнт кафедры філасофіі Беларускага політэхнічнага інстытута. У 1965 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па філасофіі пад назвай «Общеметодологические проблемы научного познания и современный позитивизм (критика некоторых основных идей неопозитивистской гносеологии и методологии в аспекте отношения позитивизма к специальным наукам)». У канцы 1960-х гадоў — актыўны ўдзельнік семінараў Маскоўскага метадалагічнага гуртка (пад кіраўніцтвам Георгія Шчадравіцкага), у 1960—1970-х гадах — суарганізатар і лідар метадалагічных семінараў у Мінску[1].

У 1975 годзе абараніў доктарскую дысертацыю «Проблема структуры и генезиса физической теории: содержательные аспекты строения и эволюции теоретических знаний». З 1974 года — дацэнт, з 1979 — прафесар, з 1981 — загадчык кафедры філасофіі гуманітарных факультэтаў БДУ. У 1987 годзе пераехаў у Маскву. Дырэктар Інстытута гісторыі прыродазнаўства і тэхнікі АН СССР (1987—1988), член-карэспандэнт АН СССР з 23 снежня 1987 года па Аддзяленні філасофіі і права (філасофскія пытанні прыродазнаўства), дырэктар Інстытута філасофіі АН СССР (1988—2006, з 1992 — Інстытута філасофіі РАН), акадэмік РАН з 31 сакавіка 1994 года. Замежны член Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1995), замежны член Нацыянальнай акадэміі навук Украіны (1999), ганаровы доктар універсітэта Карлсруэ (1999). У 1999—2015 гадах загадчык кафедры філасофскай антрапалогіі філасофскага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 2006 года — навуковы кіраўнік, галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі РАН. Член экспертнай камісіі Расійскага савета алімпіяд школьнікаў па грамадазнаўстве. Уваходзіў у склад Вышэйшай атэстацыйнай камісіі (ВАК) Міністэрства адукацыі і навукі Расійскай Федэрацыі (2012—2016).

Прэзідэнт Расійскага філасофскага таварыства.

Узнагароды

Філасофія

Спецыяліст у вобласці тэорыі пазнання, філасофіі і метадалогіі навукі, філасофіі культуры. У 1960—1980-х гадах крытыкаваў пазітывізм, постпазітывізм і неапазітывізм. Пры гэтым пазбягаў у сваіх артыкулах і кнігах адсылак да класікаў марксізма і матэрыялаў з’ездаў КПСС, у адрозненне ад многіх савецкіх філосафаў, якія называлі Сцёпіна «прыхаваным пазітывістам» і лічылі маргіналам[4]. У 1970—1980-х гадах распрацаваў канцэпцыю структуры і генэзіса навуковай тэорыі, адкрыў і апісаў аперацыю выбудовы тэорыі (канструктыўнага ўвядзення тэарэтычных аб’ектаў). У рамках гэтай канцэпцыі Сцёпіным была раскрыта структура асноваў навукі, паказана іх узаемасувязь з тэорыямі і доследамі. Абгрунтаваў ідэю мноства патэнцыйна магчымых гісторый навукі і селектыўнай ролі культуры ў ажыццяўленні асобных з іх, якія становяцца рэальнай гісторыяй навукі. Распрацаваў канцэпцыю тыпаў навуковай рацыянальнасці (класічны, некласічны, постнекласічны), кожны з якіх характарызуецца ўласным тыпам рэфлексіі над навукай і сістэмай ідэалаў і падыходаў. Даследаваў функцыі светапоглядных універсалій культуры, прааналізаваў суадносіны ўніверсалій культуры і філасофскіх катэгорый. Універсаліі (катэгорыі) культуры функцыянуюць:

  1. як формы селектыўнага адбора і трансляцыі сацыяльна-гістарычнага досведа,
  2. як катэгарыяльная структура свядомасці ў тую ці іншую гістарычную эпоху,
  3. як гранічна абагуленая структура чалавечага жыццёвага свету.

Сістэма ўніверсалій культуры служыць свайго рода генетычным кодам кожнага віда і тыпа цывілізацыі. Сцёпін распрацаваў канцэпцыю тыпаў цывілізацыйнага развіцця (традыцыяналісцкі і тэхнагенны), выдзяліў агульную для кожнага з гэтых тыпаў сістэму каштоўнасцей, прадстаўленую сэнсамі ўніверсалій культуры, даследаваў змены гэтых сэнсаў у хадзе гістарычнага развіцця.

Творы

Кнігі

Артыкулы

Зноскі

  1. Стёпин В. С. От философии науки — к философской антропологии // Познающее мышление и социальное действие / под ред. Н. И. Кузнецовой. — М., 2004. — 544 с. ISBN 5-8125-0415-6
  2. Указ Президента РФ от 09.09.2004 N 1563 «О присуждении государственных премий Российской Федерации 2003 года в области науки и техники»
  3. Указ Президента РФ от 22.11.1999 N 1563 «О награждении государственными наградами Российской Федерации»
  4. Корсаков С. Н., Кузнецова Л. Ф. Логика философского творчества // Вопросы философии. 2014. № 9. С. 3-26.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 14 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Заходняй вобласці (1929—1937)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Дактары філасофскіх навук
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Аўтары падручнікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Члены РАН
Катэгорыя·Замежныя члены НАНБ
Катэгорыя·Гісторыкі навукі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дружбы народаў
Катэгорыя·Філосафы Беларусі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 4 ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1934 годзе
Катэгорыя·Правадзейныя члены РАН
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Выкладчыкі МДУ
Катэгорыя·Выкладчыкі БНТУ
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты АН СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 жніўня
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Памерлі ў 2018 годзе