wd wp Пошук:

Постпазітывізм

Постпазітыві́зм — агульная назва для некалькіх школ філасофіі навукі, аб’яднаных крытычным стаўленнем да эпістэмалагічных вучэнняў, якія былі развіты ў рамках неапазітывізму і абгрунтоўвалі атрыманне аб’ектыўных ведаў з вопыту.

Асноўныя прадстаўнікі: Карл Попер, Томас Кун, Імрэ Лакатас, Пол Феерабенд, Майкл Полані, Стывен Тулмін.

Да постпазітывізму блізкія працы школы неарацыяналізму, асабліва Г. Башляра і М. Фуко.

Гл. таксама

Крыніцы

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Постпазітывізм
Катэгорыя·Філасофскія кірункі і школы