wd wp Пошук:

Вячаслаў Генадзевіч Паўлавец

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Паўлавец.

Вячаслаў Генадзевіч Паўлавец (нар. 1 кастрычніка 1959 г. Бійск Алтайскі край, Расія) — беларускі мастак-акварэліст, ілюстратар, кніжны дызайнер.

Біяграфія

Нарадзіўся 1 кастрычніка 1959 г. у г. Бійску Алтайскага края, Расія. У 1972—1976 гг. вучыўся ў 1-й Мінскай дзіцячай мастацкай школе (выкладчык — У. Ткачэнка). У 1976—1982 гг. — у Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце ў П. Любамудрава, В. Шаранговіча, У. Савіча.

Працаваў мастацкім рэдактарам у выдавецтвах «Беларуская энцыклапедыя» і «Беларусь», выдавецкім доме «Звязда», у часопісе «Мастацтва».

Удзельнік мастацкіх выставак з 1978 г. Сябра Беларускага саюза мастакоў (1988). Лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2001).

Творчасць

Сярод твораў — графічныя серыі «Бацькаўшчына» (1984—1986), «Уражанні» (1991), «Дрэвы» (1992), «Матэрыя часу» (1992—1993), «Рэальнасць нерэальнасці» (1993—1994), «Рух падсвядомасці» (1993), «Стварэнне літары» (1994). «Геаметрыя краявіду» (1996—1999), «Мара аб Радзіме» (2000—2002).

Кніга «Напалеон Орда. Шлях да Бацькаўшчыны» ў ягоным мастацкім аздабленьні атрымала Гран-пры ў Маскве на конкурсе кніг краінаў СНД.

Творы мастака захоўваюцца ў зборах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Гісторыка-археалагічнага музея (г. Гродна), Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, у прыватных калекцыях Беларусі, Германіі, Італіі, Латвіі, Вялікабрытаніі, Расіі, ЗША.

Па меркаванню мастацтвазнаўцы Алены Пікулік «Творы Вячаслава Паўлаўца цалкам пазбаўлены ўсяго цёмнага, пачварнага і хваравітага. Свет у яго акварэлях прадстае перад гледачом такім, якім ён бачыцца ў шчаслівых снах і дзіцячых успамінах: ён, вызвалены ад усяго выпадковага, нібы выпраменьвае ўнутранае святло, нагадвае пра адвечную мудрасць прыроды, крохкасць і безабароннасць чалавечай душы, непаўторнасць кожнага вокамгнення жыцця»[1].

Зноскі

  1. Архівавана 19 снежня 2019. Выстаўка «Чорна-белыя мроі» у Нацыянальным мастацкім музеі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Мастакі-ілюстратары Беларусі
Катэгорыя·Супрацоўнікі выдавецтва «Беларусь»
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Супрацоўнікі выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі
Катэгорыя·Супрацоўнікі часопіса «Мастацтва»
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Акварэлісты Беларусі
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бійску
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1959 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 кастрычніка