wd wp Пошук:

Вячаслаў Васільевіч Бяскосты

Вячаслаў Васільевіч Бяскосты (нар. 4 жніўня 1975, Брэсцкая вобласць) — беларускі дыпламат. Пасол Беларусі ў Туркменістане (з 2019 года).

Біяграфія

З адзнакай скончыў факультэт права і эканомікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я.Купалы, аддзяленне міжнародных эканамічных адносін, прысвоена кваліфікацыя эканаміст-менеджар (1996).

Скончыў паглыблены курс па макраэканоміцы і фінансаваму аналізу Аб’яднанага Венскага інстытута, Вена, Аўстрыя (1998).

Лістапад 1996 г. — лістапад 1997 г. — вядучы спецыяліст, галоўны спецыяліст аддзела прамых замежных інвестыцый і свабодных эканамічных зон крэдытна-інвестыцыйнага ўпраўлення Міністэрства знешніх эканамічных сувязяў Рэспублікі Беларусь. Снежань 1997 — сакавік 2001 г. — начальнік аддзела прамых замежных інвестыцый і свабодных эканамічных зон крэдытна інвестыцыйнага ўпраўлення Міністэрства знешніх эканамічных сувязяў і Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь (аб’яднаны ў 1999 г.). Красавік 2001 года — жнівень 2006 года — першы сакратар, саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Нідэрландаў. Верасень 2006 — сакавік 2009 года — намеснік начальніка аддзела, начальнік аддзела ахоўных мер і доступу на рынкі, намеснік начальніка ўпраўлення знешнегандлёвай палітыкі — начальнік аддзела мытна-тарыфнага рэгулявання і перамоў з СГА Дэпартамента знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

Красавік 2009 — лістапад 2011 года — Часовы Павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у Японіі, саветнік.

Люты 2012—2018[1] — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Нігерыя.

Верасень 2012—2018 — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Габонскай Рэспубліцы, Тагалезскай Рэспубліцы, Рэспубліцы Малі, Рэспубліцы Камерун, Рэспубліцы Гамбія, Рэспубліцы Сенегал (па сумяшчальніцтве).

Красавік 2013—2018 — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Гана (па сумяшчальніцтве).

Верасень 2013—2018 — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Кот-д’Івуар (па сумяшчальніцтве).

12 верасня 2019 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Туркменістане[2].

Валодае англійскай і нямецкай мовамі.

Жанаты, мае дзвюх дачок.

Зноскі

  1. Прыняцце кадравых рашэнняў (бел.) . Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Праверана 27 чэрвеня 2018.
  2. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 340 «О В. В. Бескостом» (руск.) . Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (12 верасня 2019).
Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Дыпламаты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брэсцкай вобласці
Катэгорыя·Паслы Беларусі ў Малі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Паслы Беларусі ў Туркменістане
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Паслы Беларусі ў Гане
Катэгорыя·Паслы Беларусі ў Сенегале
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Паслы Беларусі ў Кот-д’Івуары
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Паслы Беларусі ў Камеруне
Катэгорыя·Паслы Беларусі ў Тога
Катэгорыя·Паслы Беларусі ў Нігерыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 жніўня
Катэгорыя·Паслы Беларусі ў Габоне
Катэгорыя·Паслы Беларусі ў Гамбіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1975 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы