wd wp Пошук:

Вячаслаў Аляксандравіч Малафееў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Малафееў. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Вячасла́ў Алякса́ндравіч Малафе́еў (руск.: Вячеслав Александрович Малафеев; нар. 4 сакавіка 1979, Ленінград) — расійскі футбаліст, брамнік. На працягу ўсёй кар’еры выступаў за пецярбургскі «Зеніт». Заслужаны майстар спорту Расіі (2008). З 2003 по 2012 год ігрок зборнай Расіі. У канцы футбольнай кар’еры заняўся бізнесам, уладальнік агенцтва нерухомасці.

Кар’ера

Клубная

Малафееў дэбютаваў у матчы супраць ўладзікаўказскай «Аланіі», пасля таго, як Раман Беразоўскі быў выдалены за абразу ў адрас суддзі. Аднак скарыстацца шанцам стаць першым нумарам Малафееў не здолеў. Тым не менш, менавіта з гэтага часу Вячаслава сталі выклікаць у алімпійскую зборную Расіі, за якую ён упершыню згуляў супраць Арменіі 4 верасня 1999 года.

У 2003 годзе Малафееў разам з «Зенітам» заняў другое месца ў чэмпіянаце, атрымаўшы прыз «Варатар года» імя Льва Яшына і трапіў у спіс 33 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Расіі. Два раўнацэнныя варатары «Зеніта», Каміл Чантафальскі і Малафееў, стала змагаліся за месца ў асноўным складзе. У 2005 годзе, зарабіўшы выдаленне ў кубкавым матчы супраць ЦСКА, Вячаслаў надоўга стаў другім варатаром. У сваю чаргу, у пачатку 2006 года Чантафальскі быў выдалены ў матчы Кубка УЕФА супраць «Русенборга», і Малафееў у выніку згуляў у тым годзе 36 гульняў, прапусціўшы ў іх 30 мячоў і зноў трапіўшы ў спіс 33 найлепшых футбалістаў чэмпіянату.

У наступным годзе ў каманды не было ярка выяўленага першага нумару. Малафееў згуляў 24 гульні, прапусціў 27 мячоў, заваяваў залатыя медалі чэмпіянату і стаў «варатаром года»[4].

Міжнародная

З 2000 году Вячаслаў прыцягваўся да збораў нацыянальнай зборнай Расіі. У лістападзе 2003 года Вячаслаў згуляў свой ​​першы матч за зборную Расіі, калі Расія праводзіла другую стыкавую гульню супраць зборнай Уэльса.

Дасягненні

Клубныя

Зеніт

Міжнародныя

Расія

Асабістае жыццё

Вячаслаў з’яўляецца ўдаўцом, яго жонка Марына Малафеева, былы прадпрымальнік, загінула ў аўтамабільнай аварыі 17 сакавіка 2011 года. Разам з Марынай у Вячаслава маюцца двое дзяцей — дачка Ксенія (2003) і сын Максім (2006).

Зноскі

  1. Vyacheslav Malafeev // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. VYACHESLAV MALAFEEV // Base de Datos del Futbol Argentino
  3. Viatcheslav Malafeev // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. Вячаслаў Малафееў: Профіль. sports.ru

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты Расіі
Катэгорыя·Заслужаныя майстры спорту Расіі
Катэгорыя·Ігракі зборнай Расіі па футболе
Катэгорыя·Футбольныя варатары
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1979 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Зеніт Санкт-Пецярбург
Катэгорыя·Прадпрымальнікі Расіі
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбалісты аднаго клуба
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу