wd wp Пошук:

Вясёлкавы

Вясёлкавы — жылы раён у паўночна-заходняй частцы Мінска. Часам на раён катэджнай забудовы пераносяць назву суседніх Драздоў.

У канцы 1940-х гг. вакол кафлянага завода ўзнік пасёлак Піянерскі. Галоўная вуліца пасёлка Заводская ў 1972 г. была перайменавана ў Піянерскую. У 2004 г. тут пачалося будаўніцтва мікрараёна, а ў 2006 г. пачаўся знос старой забудовы[1].

Раён складаецца з дзвюх вялікіх частак, першая — прыватны сектар з катэджаў і таўнхаусаў, другая — невялікія шматкватэрныя дамы[2].

Галоўныя вуліцы Піянерская, Ціхая, Крупецкая, Дароўская, Пакроўская, Залатая, Рачная, завулкі Пакроўскі, Азёрны, Ізумрудны, Агатавы, Залаты, Ціхі, Салаўіны, Дароўскі.

З часу ўзвядзення ўчасткі для будаўніцтва катэджаў ў Вясёлкавым і суседняй Веснінцы атрымалі больш за 100 прадстаўнікоў лукашэнкаўскай эліты[3]. Кіраўнік краіны патлумачыў, што падтрымлівае чыноўнікаў, бо яны «ўносяць вялікі ўклад у развіццё краіны»[4]:

" Ад іх залежаць мільярды рублёў. Я кавалак зямлі даю чыноўнікам пабудаваць дом або кватэру, каб ён не краў гэтыя мільярды і яны засталіся ў дзяржавы. І калі ты парушаеш гэты парадак — адказвай на ўсю катушку. "

Вядомыя жыхары

Сярод вядомых уладальнікаў катэджаў у раёне[3]:

Зноскі

  1. Іван Іванавіч Сацукевіч Вёскі, што ўвайшлі ў склад Мінска Архівавана 9 кастрычніка 2018.
  2. Радужный Mar. 28th, 2008
  3. 1 2 Ад Абельскай да Ярмошынай: 113 уладальнікаў катэджаў у Драздах, поўны спіс
  4. Лукашэнка пра Дразды: Я даю чыноўнікам кавалак зямлі або кватэру, каб яны не кралі мільярды
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Цэнтральны раён (Мінск)
Катэгорыя·Жылыя раёны Мінска